Свет22

Пяць гадоў таму ледзь не згарэў славуты сабор Нотр-Дам у Парыжы

Агонь успыхнуў у 18:50 і хутка распаўсюдзіўся па ўсім храме.

Пажар у Нотр-Даме 15 красавіка 2019 года. Фота: Francois Mori / AP

Сабор перад гэтым знаходзіўся на рэстаўрацыі, ля сцен будынка былі ўсталяваныя будаўнічыя рыштаванні. У красавіку 2019 года будаўнікі працавалі на даху будынка, спрабуючы аднавіць гістарычны выгляд шпіля.

За кароткі час агонь дасягнуў адной з вежаў сабора.

 «Усё цяпер гарыць. Ад драўляных канструкцый — яны з аднаго боку 19-га, а з другога боку 13-га стагоддзяў — нічога не застанецца», — трывожна пісаў тады прадстаўнік сабора па сувязях з грамадскасцю Андрэ Фіно.

Па першым часе пажарныя былі няздольныя нічога зрабіць, бо вада з іх брандспойтаў не даставала да месцаў узгарання. Гасіць пажар Нотр-Дам з паветра немагчыма, бо дах і сабор маглі абваліцца, калі абрынуць на яго масу вады.

На месца падзей прыбылі прэзідэнт Эмманюэль Макрон і тагачасны прэм'ер Эдуар Філіп.

Тады абваліўся шпіль і частка даху.

Падчас тушэння агню пажарныя спрабавалі выратаваць прадметы мастацтва і рэліквіі.

Па словах прадстаўніка сабора, некаторыя творы мастацтва былі вынесеныя з будынка яшчэ да рэканструкцыі, а большая частка артэфактаў засталася ў рызніцы. Большасць рэліквій удалося выратаваць. Асаблівая ўвага грамадскасці была прыцягнута да лёсу «цярновага вянка Ісуса Хрыста», які ў выніку аказаўся захаваным.

20 красавіка следчыя вызначылі, дзе знаходзіўся ачаг узгарання. Пасля аналізу фатаграфій і відэа відавочцаў яны зрабілі выснову, што пажар пачаўся ў цэнтральнай частцы даху, побач з асновай шпіля і, хутчэй за ўсё, быў звязаны з рэстаўрацыйнымі працамі. Следчыя таксама не выключалі, што прычынай узгарання магло стаць кароткае замыканне.

Аднаўленне займае доўгія пяць гадоў. Сабор павінны адкрыць для грамадскасці 8 снежня 2024 года.

Стужка навін «Нашай Нівы» 15 красавіка 2019 года. Гэта была навіна нумар адзін у сусветных медыя.

Калі праз два гады, 10 мая 2021 года, загарэўся касцёл у Будславе, многія палічылі гэта кепскім знакам.

Каментары2

  • А в ответ только оскарбления
    15.04.2024
    Напомните, а сколько Россия дала денег на востановление сабора? И что в ответ?
  • Ё
    16.04.2024
    А в ответ только оскарбления, Колькі ?

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла51

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць