Свет2323

Паўлу Дураву выставілі абвінавачванне ў 12 злачынствах

Французская пракуратура выдала афіцыйны прэс-рэліз па справе затрыманага ў краіне заснавальніка Telegram Паўла Дурава.

Павел Дураў. Фота: AP Photo/Tatan Syuflana, File

Паводле рэлізу, Дурава абвінавачваюць у наступных злачынствах:

  • саўдзел у адміністраванні анлайн-платформы для правядзення незаконных здзелак арганізаваных груп;
  • адмова перадаць на запыты праваахоўных органаў інфармацыю або дакументы, неабходныя для расследавання;
  • саўдзел у захоўванні парнаграфічнага кантэнту з непаўналетнімі;
  • саўдзел у распаўсюджванні такога кантэнту;
  • саўдзел у распаўсюджванні і захоўванні наркотыкаў;
  • саўдзел у кіберзлачынствах;
  • саўдзел у махлярстве ў складзе арганізаванай злачыннай групоўкі;
  • злачынная змова з мэтай учынення цяжкага злачынства;
  • адмыванне грошай;
  • аказанне крыпталагічных паслуг без ліцэнзіі;
  • пастаўка крыпталагічнага абсталявання без папярэдняга дэкларавання;
  • імпарт такога абсталявання.

Справу супраць Паўла Дурава завялі 8 ліпеня, а затрымалі ў ноч на 25 жніўня. Тэрмін ягонага ўтрымання пад вартай завяршаецца 28 жніўня, але можа быць працягнуты. 

Цяпер яго дапытваюць у рамках расследавання супраць неназванай асобы ў сувязі з падазрэннем у шматлікіх кіберзлачынствах.

У той жа час у Еўракамісіі каналу «Еўраньюс» паведамілі, што сітуацыя з Паўлам Дуравым не мае дачынення да закона Еўрасаюза, які рэгулюе сацыяльныя сеткі і інтэрнэт-сэрвісы. Закон, у прыватнасці, ускладае на сэрвісы адказнасць за нелегальны кантэнт, які ў іх публікуецца, і абавязвае іх весці старанную мадэрацыю.

Каментары23

  • Аўкцыёны Бэлла
    26.08.2024
    Нешта падобнае да нас спрабаваў зьдзейсьніць Цапкала, як прапанаваў мільён за адну паслугу (вы зразумелі).
    Але такая паслуга і даражэй нашмат каштуе, і патрабуе нецензураванае дэцэнтралізаванае сеткі камунікацыі
  • Зэнэк
    26.08.2024
    Мы падтрымліваем нацыянальна-вызвольныя рухі, маем кантакт і супрацу з Аквітанскай Народнай Рэспублікай
  • Ёсік
    26.08.2024
    6 прачытаў, а яшчэ 6? Не супрацоўнічаў, не адказваў на запыты. Здаецца, і расея такое тлузьніла, але не арыштавала.

Цяпер чытаюць

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну9

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам35

90 гадзін у чарзе. Калапс на мяжы з Польшчай працягваецца2

У Мінску заўважылі двор, засеяны цюльпанамі ВІДЭА1

Фрыдрых Мерц выступіў супраць міру ва Украіне на ўмовах Масквы10

У Вашынгтоне і Кіеве раскрытыкавалі прапанаванае Пуціным трохдзённае перамір'е8

У Літве ўрад хоча дазволіць работнікам браць бальнічныя на даверы, без паходаў у паліклініку

У Гродне пабудуюць два новыя гандлёвыя цэнтры

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну9

Медсястра з Лепеля закахалася ў расійскага вайскоўца і паехала наёмніцай на фронт ва Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць