Грамадства88

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы

Да каталіцкіх Калядаў у Мінску, Брэсце і Баранавічах будуць судзіць па палітычных крымінальных справах мінімум 81 чалавека.

Дзікае паляванне. Фота Celestino Arce NurPhoto via Getty Images

Па стане на канец 2024 года ў Беларусі не засталося вонкавых праяваў пратэсту. Апошнія масавыя маніфестацыі адбываліся некалькі гадоў таму. Здавалася б, нічога не пагражае рэжыму Аляксандра Лукашэнкі — аднак рэпрэсіўны ціск застаецца такім самым жорсткім. На гэты момант у зняволенні знаходзіцца мінімум 1283 палітвязні (мінус прыблізна 70-80 чалавек, якія выйшлі па памілаванні ў апошнія хвалі), аднак рэжым працягвае набіраць новых ахвяр.

«Наша Ніва» падлічыла, колькі чалавек збіраюцца судзіць па крымінальных палітычных артыкулах бліжэйшым часам — з 11 да 25 снежня 2024 года. Мы абіраем такі гарызонт, бо беларускія суды якраз звычайна прызначаюць паседжанні за тыдзень-паўтара. Таму расклад судоў на самыя апошнія дні года яшчэ нявызначаны. Аднак няма сумневу, што рухавік рэпрэсій будзе круціцца і да 31 снежня — каб перайсці і на наступны год.

Большасць з гэтых людзей, каго збіраюцца судзіць, утрымліваюцца ў СІЗА, але пакуль не ўключаныя ў афіцыйны спіс палітвязняў — пра некаторых з іх праваабаронцы пакуль нічога не ведаюць і збіраюць інфармацыю.

Калі гэтым людзям пашанцуе і яны будуць вызваленыя ў зале суда, атрымаўшы хатнюю хімію, то яны могуць і не патрапіць у спіс палітвязняў — хіба што пасля атрымаць пазнаку «былы палітвязень» за час знаходжання ў СІЗА.

Мы падлічылі колькасць фігурантаў палітычных працэсаў па трох гарадах — Мінск, Брэст і Баранавічы. Менавіта тут адбываецца найбольшая колькасць судоў над палітвязнямі. У астатніх рэгіёнах таксама працягваецца пераслед людзей, але яго аб’ёмы ў разы меншыя.

Мінск

За бліжэйшыя дзесяць працоўных дзён, з 11 да 24 снежня ў раённых судах сталіцы будуць судзіць 24 чалавекі. 92% з іх — па «народным» артыкуле 342 КК Беларусі за ўдзел у пратэстах. Мяркуючы па цяперашняй практыцы, большасць з іх атрымае хатнюю хімію ці хімію з накіраваннем.

У Мінскім гарадскім судзе плануюць судзіць 15 чалавек. Выстаўленае ім абвінавачванне больш цяжкае. Шанцаў выйсці на свабоду ў цяперашніх рэаліях у іх вельмі мала.

Яшчэ 7 чалавек будуць судзіцца ў Мінскім гарадскім судзе ў апеляцыйным парадку. Гэта значыць, што іх ужо асудзілі (амаль усе атрымалі тэрміны ў калоніі), але яны спрабавалі абскардзіць рашэнне папярэдняга суда.

Такім чынам, у Мінску збіраюцца судзіць 46 чалавек.

Удакладнім, што мы не ўлічваем у спісе тых, над кім вядзецца завочны працэс. Комік Слава Камісаранка, эканаміст Павел Данэйка, былы амапавец Павел Кулажанка таксама сярод абвінавачаных. З імі лічба была б яшчэ большай, аднак паколькі іх свабодзе нічога не пагражае, было б некарэктна аб'ядноўваць іх з тымі, хто чакае суда ў СІЗА.

Брэст

У судзе Ленінскага раёна Брэста плануюць судзіць 12 чалавек. Пераважна гэта фігуранты «народнага» артыкула 342. Мяркуючы па судовай практыцы, большасць з іх атрымаюць рэальныя тэрміны ў калоніі. Шанец на пакаранне з адтэрміноўкай будзе хіба што толькі ў маладых маці.

Яшчэ 4 чалавек будуць судзіць у Брэсцкім абласным судзе. У іх больш сур’ёзныя артыкулы.

8 палітвязняў паспрабуюць абскардзіць у Брэсцкім абласным судзе ранейшы вынесены прысуд.

Агулам у Брэсце — 24 чалавекі.

Баранавічы

У гэтым горадзе будуць судзіць 11 палітвязняў. Амаль усіх з іх —па «народным» артыкуле 342. Судовая практыка тут такая ж жорсткая, як у Брэсце — рэальны тэрмін хлопцам, а таксама дзяўчынам без дзяцей.

***

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу.

Па словах намесніка начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Аляксандра Жукава, было зафіксавана больш за 22 500 «злачынстваў экстрэмісцкай скіраванасці», гэта значыць, палітычнага характару. Па многіх з гэтых крымінальных справаў праходзяць шматлікія фігуранты.

Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Каментары8

  • Яно зразумела
    11.12.2024
    Справа ў тым, што беларусы даруюць. Так, верагодней за ўсё, пасля скідання рэжыму, нават (хутчэй за ўсё) збройнага, многім з гэтых... беларусы прабачаць. І тут ужо гаворка не ідзе пра тых , хто пяройдзе на бок народа. Размаўляеш зараз з некаторымі людзьмі, а ў іх у галаве засталася кветкавая скіраванасць. Мне цікава, яны потым будуць рэпрэсаваць "радикалов"?) Таму апошнія не хочуць аказацца на месцы Сашкі Белага.
  • V - гэта вендэтта
    11.12.2024
    Тым жахлівей для пачвар будзе ўдар бумеранга!
  • "Захаванне дзыржаўнасці"
    11.12.2024
    паводле Азаронка, Бондаравай, Дзерманта, Гігіна, Гладкай, Гарлівагалітвіна, Івана Віктаровіча, Гладкай ды астатніх падпявалаў рэжыму.

Цяпер чытаюць

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла33

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Усе навіны →
Усе навіны

Сярэдні заробак чыноўнікаў на 20,9% перавышае сярэднія заробкі па краіне2

«Непаразуменне наконт умоў аплаты працы». Кіраўніцтва «Суседзяў» сустрэнецца з работнікамі крамы, якая баставала ў Слуцку.

Неабходныя грошы на аперацыю Данілу Гаркаваму, які змагаецца з анкалогіяй і перанёс сем аперацый, сабралі за суткі

Сын намесніка дырэктара ЦРУ загінуў, змагаючыся за Расію супраць Украіны28

Асуджаны на смерць у Беларусі Рыка Крыгер: Так, я перамясціў той заплечнік, але не ведаў, што там выбухоўка2

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»31

«Вылецела з Лондана ў трэцюю краіну». Што вядома пра знікненне Мельнікавай праз месяц пошукаў

Шпакоўскі: Амністыя-2025 да палітвязняў прымяняцца не будзе7

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла33

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць