Свет66

Байдэн даручыў Пентагону паскорыць пастаўкі ўзбраенняў Украіне

«Хачу выразна заявіць: украінскі народ заслугоўвае жыць у міры і бяспецы», — сказаў прэзідэнт ЗША.

Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP

У сераду раніцай Расія здзейсніла атакі на энергасістэму і гарады Украіны крылатымі і балістычнымі ракетамі, а таксама беспілотнікамі. Уладзімір Зяленскі назваў гэты «калядны падарунак» украінцам «бесчалавечным».

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у сераду днём заявіў, што даручыў Міністэрству абароны працягваць пастаўкі ўзбраенняў Украіне паскоранымі тэмпамі. Заява была апублікаваная пасля таго, як у сераду раніцай Масква нанесла масіраваныя ўдары па ўкраінскай энергасістэме, піша «Голас Амерыкі».

«Раніцай на Каляды Расія нанесла серыю удараў ракетамі і дронамі па ўкраінскіх гарадах і крытычна важнай энергетычнай інфраструктуры. Мэта гэтай абуральнай атакі — пазбавіць украінскі народ цяпла і электрычнасці зімой і паставіць пад пагрозу бяспеку энергасістэмы», — гаворыцца ў заяве Байдэна, апублікаванай Белым домам.

«Хачу выразна заявіць: украінскі народ заслугоўвае жыць у міры і бяспецы, і Злучаныя Штаты разам з міжнароднай супольнасцю павінны працягваць падтрымліваць Украіну, пакуль яна не пераможа расійскую агрэсію», — дадаў Байдэн.

Нагадаўшы, што «за апошнія месяцы Злучаныя Штаты перадалі Украіне сотні ракет для супрацьпаветранай абароны, і яшчэ больш ужо на шляху», прэзідэнт заявіў: Я даручыў Міністэрству абароны працягваць паскораныя пастаўкі ўзбраенняў Украіне, і Злучаныя Штаты будуць нястомна працаваць над умацаваннем пазіцый Украіны ў яе абароне супраць расійскіх войскаў».

Каментары6

  • Acab зашчакасты
    26.12.2024
    Acab, прадэманструй нам хоць адну анархічную энэргасыстэму.
    А што да Украіны, гэта адна з нешматлікіх краін, дзе спажыўцы могуць прадаваць сваю электраэнэргію (найчасцей сонечную і з ветракоў) у энэргасыстэму.
  • Нік
    26.12.2024
    Acab зноў заступіў на варту. Чаму ты не строчыш свае каментары ў адрас крамлёўскага блазана ды яго крывавых дзеянняў? Што кантора не дазваляе?
  • Acab
    26.12.2024
    Камунянін ня ўяўляе недзяржаўнае энэргасыстэмы, пакажыце яму. Акабчык Маленькі ня будзе вернікам дзяржабнае царквы паказваць, хто, калі не дзяржава, вырасьціць збожжа, зьмеле і выпячэ савецкай нацыі хлеб. Не таму, што гідзіцца, а бо моцна рагоча.
    Энэргію людзі на падкантрольнай УРСР тэрыторыі ня могуць прадаваць

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць