Меркаванні1212

Трамп можа прывесці Пуціна да краху нават без вайны. Трэба толькі не даваць палёгкаў па нафце

Прафесары Ельскага ўніверсітэта (ЗША) Джэфры Зонэнфельд і Стывен Ціян, якія маюць таксама досвед працы ў дзяржаўных установах, выдалі ў часопісе Time артыкул, у якім сцвярджаюць, што новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пры ўмове паслядоўнай палітыкі можа хутка перамагчы Расію, паставіўшы яе на калені эканамічна. Маўляў, расійскай эканоміцы не так ужо і шмат засталося.

Фота: AP Photo/Dmitri Lovetsky

Паводле аўтараў артыкула, якія нядаўна правялі аналіз расійскай эканомікі, Трамп мае рычагі, каб прымусіць Уладзіміра Пуціна спыніць вайну Расіі супраць Украіны як мага хутчэй, калі ён будзе дзейнічаць рашуча і паслядоўна.

Навукоўцы цытуюць выказванне Трампа, зробленае ім у першы дзень ягонага кіравання:

«Я думаю, Зяленскі хоча міру, але не ведаю, ці хоча міру Пуцін, — сказаў Трамп. — Я думаю, Расія сутыкнецца з сур’ёзнымі праблемамі… Я думаю, Пуцін разбурае Расію».

Сапраўды, на думку прафесараў Зонэнфельда і Ціяна:

«Эканоміка Расіі, якая рухае вайну, спустошаная, а Пуцін змяншае рэінвестыцыі ў прамысловую базу краіны і захоплівае кантроль над многімі прыватнымі прадпрыемствамі, ператвараючы былую магутную прамысловасць у руіны. Карацей кажучы, Пуцін кідае ў агонь сваёй вайны апошнія рэшткі ўласнай эканомікі».

Пры гэтым вяртанне Трампа нібыта можа паскорыць эканамічны крах Расіі і прывесці да падзення рэжыму Пуціна, хоць гэта здавалася неверагодным яшчэ некалькі тыдняў таму. Тым больш што Трамп часта гаварыў пра намер хутка скончыць вайну, прымусіўшы Украіну прыняць мірную здзелку, роўную капітуляцыі. Але цяпер,

«як Трамп раней паказваў сваю здольнасць адаптавацца ў бізнэсе, ён, здаецца, перагледзеў свае адносіны да Пуціна, даведаўшыся, наколькі слабая насамрэч расійская эканоміка».

А ёй нібыта сапраўды засталося няшмат:

«Калі Пуцін страціць прыбытак ад экспарту нафты, які падтрымліваў яго апошнія тры гады, ягоны рэжым амаль дакладна абваліцца. Ён ужо выкарыстаў рэзервы «на чорны дзень» і выбраў валютныя запасы краіны. Ніхто не хоча купляць расійскія аблігацыі, каб фінансаваць дэфіцыт бюджэту. Рубель слабее, Цэнтральны банк Расіі губляе магчымасці ўплыву, а Пуцін не можа зменшыць выдаткі, не спыніўшы дарагую вайну».

Ключавое тут нафтавае пытанне, і Трамп нібыта гэта добра разумее:

«Са сваімі абяцаннямі знізіць цэны на нафту і павялічыць вытворчасць нафты ў ЗША на 3 мільёны барэляў у дзень Трамп можа зрабіць так, што сусвету больш не спатрэбіцца расійская нафта, а Пуцін пачне прайграваць нават пры цяперашніх цэнах».

А гэта таму, што:

«Згодна з Saudi Aramco, сабекошт здабычы расійскай нафты складае каля $44 за барэль — гэта самы высокі паказчык сярод асноўных вытворцаў нафты і ўдвая большы, чым у Саудаўскай Аравіі, ААЭ і іншых.

Такім чынам, пры сабекошце $44 за барэль і дадатковых выдатках на транспартаванне ў $20-$30 за барэль Пуцін пачне губляць грошы, калі кошт нафты ўпадзе.

Калі Трамп увядзе новыя санкцыі супраць расійскіх нафтавых кампаній, як прапануе прызначаны міністр фінансаў Скот Бесент, Пуцін будзе прасіць пра палёгку, бо ягоная эканоміка разваліцца.

Гісторыя паказвае, што такі падыход эканамічнага ціску на Расію ўжо спрацоўваў. Халодная вайна скончылася праз нечаканы эканамічны крах Савецкага Саюза. Цяпер у Трампа ёсць шанец прымусіць Пуціна капітуляваць».

Каментары12

  • )))
    21.01.2025
    Так он и в инаугурационной речи и сказал, что заполнит хранилища нефтью. Разумеется недорогой.))))))))
  • политзек
    21.01.2025
    самое огромное заблуждение сытых идиотов.
    эти розовые пони забыли, что уже в 1944-м, а в 45 и подавно, экономика Германии была в полных руинах. но это НИКАК не остановило бесноватого идиота..
    равно как и его вояк, продолжавших убивать и убивать. даже после капитуляции.
    они меряют все по себе.. для них финансовый крах - это чистый "гейм овер"..
    но это НЕ ТАК!!!
  • Iksperd
    21.01.2025
    Штучна апускаць кошт на нафту ва ўсім свеце, каб толькі апусціць піцерскага гопніка, - гэта стральба па вераб'ях з гарматы. Ніхто такім займацца дзеля гэтай мэты не будзе. Але ж можа будуць іншыя прычыны для падзення коштаў. Сярод іх - падзенне попыту на нафту з боку Кітая.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць