Грамадства

На гродзенскім кірунку затрымліваюцца цягнікі

Прэс-служба Беларускай чыгункі паведаміла, што на гродзенскім напрамку у цягнікоў сёння могуць быць затрымкі да дзвюх гадзін.

Паводле даных Беларускай чыгункі, 28 студзеня з-за тэхнічнай няспраўнасці гаспадарчага састава, якая ўзнікла пры правядзенні рамонтных работ на ўчастку Зэльва — Ваўкавыск, асобныя пасажырскія цягнікі на гэтым напрамку ідуць з адхіленнем ад графіка.

Так, цягнік № 680 Гродна-Віцебск, які адпраўляецца з Гродна ў 13:26, і цягнік № 6283 Баранавічы — Гродна адпраўленнем з Баранавічаў у 13:01 прыбудуць на канчатковыя станцыі з арыенціровачнай затрымкай ад 1,5 да 2 гадзін.

«Беларуская чыгунка прымае ўсе неабходныя меры па ліквідацыі няспраўнасці, аднаўленню графіка руху цягнікоў і дастаўцы пасажыраў у пункты прызначэння», — гаворыцца ў паведамленні.

На Беларускай чыгунцы прынеслі прабачэнні пасажырам за прычыненыя зрушэннем графіка нязручнасці.

Пазней магчымая затрымка цягнікоў № 680 «Гродна — Віцебск» і № 6283 «Баранавічы — Гродна» узрасла да 4 гадзін, а да прычынаў няштатнай сітуацыі дадалося тое, што 28 студзеня 2025 года ў 16:05 на рэгуляваным чыгуначным пераездзе ў Барысаве «адбылося сутыкненне грузавога цягніка з грузавым аўтамабілем DAF». 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі7

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Усе навіны →
Усе навіны

На Паліну Шарэнду-Панасюк завялі дзве крымінальныя справы1

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі5

Аўтобус з беларусамі перакуліўся пад Варшавай1

Які прыгожы трэнд: людзі ператвараюць свае газоны ў някошаныя лугі9

Уначы па усёй тэрыторыі Беларусі былі замаразкі, апроч аднаго горада4

Сёння Радаўніца — дзень, калі наведваюць магілы продкаў2

У беларускага А1 рэкорд па чыстым прыбытку — 369 мільёнаў рублёў. Але дзяржава зарабіла на гэтым бізнэсе яшчэ больш1

У Іспаніі і Партугаліі аднаўляюць падачу электраэнергіі і шукаюць прычыну маштабнага блэкаўту

Amazon пачала выводзіць на арбіту інтэрнэт-спадарожнікі — канкурэнты Starlink2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі7

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць