Свет77

Назвалі магчымых перамоўшчыкаў аб міры з боку Пуціна

Перамовы аб міры ва Украіне з камандай Дональда Трампа будуць весці памочнік прэзідэнта па знешняй палітыцы Юрый Ушакоў, дырэктар Службы знешняй разведкі Сяргей Нарышкін і кіраўнік Расійскага фонду прамых інвестыцый Кірыл Дзмітрыеў, які жанаты з сяброўкай малодшай дачкі Уладзіміра Пуціна. Пра гэта піша Bloomberg са спасылкай на свае крыніцы.

Юрый Ушакоў і Сяргей Нарышкін. Фота: ТАСС

Агенцтва Bloomberg называе перамоўшчыкаў, якіх нібыта збірае Уладзімір Пуцін, «камандай цяжкавагавікоў з шматгадовым вопытам вядзення перамоў».

Юрый Ушакоў быў пастаянным прадстаўніком Расіі пры АБСЕ ў 1996-1998 гадах, а з 1998 па 2008 год — паслом у ЗША. З 2008 па 2012 год ён займаў пасаду намесніка кіраўніка апарата ўрада, а з 2012 года — памочнік Пуціна па знешняй палітыцы. Ён удзельнічаў у перамовах з Украінай у 2022 годзе.

Сяргей Нарышкін — даўні знаёмы Пуціна, які пазнаёміўся з цяперашнім расійскім прэзідэнтам у 1980 годзе ў Ленінградскім упраўленні КДБ. З 2016 года ён узначальвае Службу знешняй разведкі і таксама ўдзельнічаў у перамовах з Украінай у 2022 годзе.

Кірыл Дзмітрыеў узначальвае Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ) і ўваходзіць у праўленне «Інапрактыкі», якую ўзначальвае малодшая дачка Пуціна Кацярына Ціханава. Ён жанаты з сяброўкай Ціханавай Наталляй Паповай, гэтае сяброўства зрабіла яго ўплывовым у Крамлі, пісала Financial Times.

Дзмітрыеў, як пісаў Reuters са спасылкай на крыніцы, удзельнічаў у перамовах аб вызваленні асуджанага ў Расіі і выдадзенага на гэтым тыдні ЗША амерыканскага настаўніка Марка Фогеля.

Па словах суразмоўцы Bloomberg, іншыя ўдзельнікі перамоўнай групы 2022 года могуць далучыцца да новых перамоў пазней. Яны будуць у асноўным дапамагаць у перамовах з прадстаўнікамі Украіны, сярод іх можа быць памочнік прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі, сказала крыніца.

13 лютага Дональд Трамп заявіў пра неадкладны пачатак перамоў аб міры ва Украіне. Пазней ён удакладніў, што на наступным тыдні ў Саудаўскай Аравіі запланаваная сустрэча прадстаўнікоў ЗША, Расіі і Украіны.

Каментары7

  • Андрусь
    14.02.2025
    Пару дзён таму Нарышкін ізноў выступіў з плянам падзелу Ўкраіны паміж РФ і краінамі Ўсходняй Эўропы
  • user
    14.02.2025
    Поэтому возникают сомнения даже в возможности перемирия. Трампом и его командой просто будут пользоваться в пропагандистках целях
  • Жах
    14.02.2025
    Якія ж на фота дэгенэраты...

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild3

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць