Кіно

Фільм «Пад шэрым небам», дзе прататыпам стала Кацярына Андрэева, выходзіць у польскі пракат

У польскіх кінатэатрах ён будзе паказаны з 28 сакавіка, паведаміла ў сваім фэйсбуку рэжысёрка Мара Тамковіч.

Кінастужка расказвае пра гісторыю журналісткі Лены Антонавай і Іллі Ігарава, сужэнцаў, якія і сталі ўвасабленнямі Кацярыны Андрэевай і Ігара Ільяша. 

Усё пачынаецца ў мінскім таксі, дзе Алена Антонава і яе аператарка Вольга Кальцова (кіношнае ўвасабленне Дар’і Чульцовай) едуць здымаць пратэсты на Плошчы перамен. Дзеля бяспекі журналісткі працуюць з жылой кватэры, і ў нейкі момант міма іх пралятае дрон сілавікоў. Алена разумее, што іх маглі заўважыць, але вырашае застацца ў кватэры, каб не спыняць стрым — вядома, усё сканчаецца ўварваннем сілавікоў.

За стрым з Плошчы Перамен Кацярына Андрэева атрымала два з паловай гады калоніі, але з турмы не выйшла, яе потым асудзілі яшчэ на восем гадоў калоніі, яе мужа Ігара Ільяша затрымалі ўвосень мінулага года і таксама будуць судзіць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» і «дыскрэдытацыю Беларусі».

Каментары

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра ў Беларусі афіцыйны працоўны дзень1

2 і 6 мая ў Мінску правядуць генеральныя рэпетыцыі параду. У цэнтры горада будуць перакрывацца вуліцы1

23-гадовая беларуска выжыла ў жудасным ДТЗ, але цяпер не можа хадзіць. Яе гісторыя даказвае, што каханне існуе5

Учора ў Беларусі было да +25°С, а сёння стане рэзка халадаць

Украіна рыхтуецца да спынення падтрымкі з боку ЗША — Bild4

У сядзібе Агінскіх аднаўляюць дзве барочныя капліцы

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі20

Лукашэнка: У 2020 годзе каля Палаца Незалежнасці не пакістанцы бегалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць