Функцыя перакладу ў жывым часе павінна з'явіцца ў AirPods і iPhone з абнаўленнем iOS 19, паведамляе Bloomberg.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: pixabay.com
Apple не першая кампанія, якая задумалася пра функцыю сінхроннага перакладу ў навушніках. З 2017 году яна працуе ў Pixel Buds.
Іншыя кампаніі, такія як Meta і Humane, таксама спрабавалі ўсталяваць опцыю жывога перакладу, але вынікі аказаліся даволі супярэчлівымі, піша The Verge.
На мінулым тыдні Apple абвясціла, што адкладае выпуск абноўленай Siri з выкарыстаннем штучнага інтэлекту, заявіўшы: «Укараненне гэтых функцый зойме больш часу, чым мы думалі».
-
Студыя з мінскімі каранямі выпусціла відэагульню пра Галівуд. У яе можна гуляць па-беларуску
-
Навукоўцы сцвярджаюць, што адкрылі новы колер, які ніхто раней не бачыў. Але ўбачыць яго амаль нерэальна
-
Перасылка рылса ў інстаграме можа вас выдаць. Гэтую функцыю нельга адключыць, але можна абараніць сябе — вось як
Каментары