Грамадства1414

Лукашэнка: Ніякай вайны з Еўропай Пуцін не плануе. Калі б планаваў — я б дакладна ведаў

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Расія не збіраецца ваяваць з Еўропай. А калі б такія планы былі, то ён ведаў бы, таму што нападаць давядзецца праз тэрыторыю Беларусі. Але нядаўна Лукашэнка казаў, што загадзя не ведаў пра напад на Украіну.

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Лукашэнка заявіў, што Расія і Беларусь «наеліся вайны», таму нападаць на краіны Еўропы яны не плануюць.

Ён пракаментаваў для расійскай прапагандысткі Вольгі Скабеевай асцярогі Еўрасаюза, што Расія можа напасці ў бліжэйшыя пяць гадоў.

«Можа, ім гэта трэба? А я вам скажу, што ніякай вайны Пуцін, кіраўніцтва Расіі не плануюць. І ніякай вайны праз пяць гадоў не будзе. Разумееш, мы наеліся на гэтым прыкладзе (на прыкладзе вайны ва Украіне. — НН). І нават ты, Воля, баец самы сапраўдны (цяпер вайна ў СМІ ідзе жорсткая), ты што, падтрымала б праз пяць гадоў вайну супраць Польшчы? Не, навошта гэта нам трэба? Гэта ім трэба, каб напружваць сітуацыю», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што ведаў бы аб планах Расіі, калі б такія былі.

«Слухайце, ну калі б збіраліся, то я б дакладна ведаў, таму што ўся аперацыя (была б праз беларускую тэрыторыю. — НН) — паўтары тысячы мяжа з прыбалтамі і палякамі. У нас такіх планаў няма.

Аднойчы я з Пуціным абмяркоўваў праблему па еўрапейцах, калі яны нас пачалі палохаць, што яны закрыюць Балтыку, і Расія не зможа гандляваць па Балтыцы. Я так у жарт кажу: «Ведаеш, Уладзімір Уладзіміравіч, давядзецца ваеннымі судамі суправаджаць сухагрузы нашы». Мы пажартавалі, пасмяяліся і ўсё.

Вось у такім плане. А даволі гэта рэальна, калі яны нас паспрабуюць зачыніць у парушэнне міжнародных правіл. Мы ж не лезем на іх тэрыторыю. І мы ніколі не планавалі ніякага нападу на Еўропу. Яны гэта цудоўна ведаюць», — адзначыў Лукашэнка.

Цікава, што зусім нядаўна, у інтэрв'ю амерыканскаму блогеру Марыё Науфалу, Лукашэнка так казаў пра пачатак вайны супраць Украіны:

«Мяне часта пытаюцца, ці ведаў я пра тое, што гэта вайна пачнецца ў лютым тры гады таму. Не, я не ведаў. Але, калі б ведаў, я б Украіну тады не абараняў. Таму што ў гэты момант ужо мы знаходзіліся ў стадыі эканамічнай вайны з Украінай».

Пры гэтым, як вядома, расійскія войскі выкарыстоўвалі для ўварвання тэрыторыю Беларусі.

У цяперашнім інтэрв'ю Скабеевай Лукашэнка таксама заявіў, што не ведаў пра планы нападаць з тэрыторыі Беларусі, а расійскія салдаты пайшлі на Кіеў, бо нібыта пасля вучэнняў ім было так зручней трапіць дадому.

У іншым інтэрв'ю, украінскай прарасійскай прапагандыстцы Дыяне Панчанка, Лукашэнка таксама заяўляў, што Пуцін не папярэджваў яго аб пачатку ўварвання, а толькі намякнуў за дзень да пачатку вайны.

Уварванне расійскіх войск з тэрыторыі Беларусі ў Украіну ён нядаўна тлумачыў прыкладна так: расійцы выходзілі з Беларусі пасля вучэнняў, але потым раптам звярнулі ў бок Украіны.

Каментары14

  • Хлусьлівае маскальскае мурло
    14.03.2025
    - "Дэвальвацыі не будзе!".
  • Захар
    14.03.2025
    Верить этому хроническому обманщику - себя не уважать.
  • А потым:
    14.03.2025
    а я вам сичас пакажу...

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

Аляксандру Лукашэнку цяжка далося ўскладанне вянкоў на Мамаевым кургане ВІДЭА18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў12

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць