Грамадства1212

Менеджарка «Кока-колы», якая пайшла ў палітыку. Што вядома пра зніклую спікерку КР Анжаліку Мельнікаву

Галоўная інтрыга дня — таямнічае знікненне спікеркі Каардынацыйнай рады Анжалікі Мельнікавай. Сувязь з ёй адсутнічае з 25 сакавіка. Па інфармацыі «Нашай Нівы», Мельнікава пакінула Польшчу сама на самалёце. Яна вылецела з тэрыторыі Еўрасаюза, пасля чаго яе след згубіўся.

Зніклі і дзеці Мельнікавай, з якімі яна жыла ў Варшаве. Ці былі яны з ёй, калі яна адлятала, невядома. Былы муж Анжалікі знаходзіцца не ў Польшчы.

Апошнім часам Мельнікава казала, што нібыта моцна захварэла, падзяліліся з «Нашай Нівай» яе калегі. У пачатку лютага яна паведаміла ім, што праз стан здароўя не можа займацца справамі Каардынацыйнай рады.

Анжаліка Мельнікава 3 кастрычніка 2024 года. Фота: «Наша Ніва»

Каардынацыйная рада

Анжаліку Мельнікаву абралі спікеркай Каардынацыйнай рады 3 склікання ў ліпені 2024 года. Вылучалася яна са спісу «Каманды Латушкі і Рух «За Свабоду».

4 лютага 2025 ў канале КР з'явіўся апошні пост з удзелам Мельнікавай. У ім спікерка КР распавядала пра вынікі Форуму Касцюшкі ў Гданьску.

Дзве адукацыі і паспяховая кар'ера ў Беларусі

38-гадовая Анжаліка Мельнікава нарадзілася ў Нясвіжы, скончыла МДЛУ і БДЭУ. Працавала спецыялісткай у галіне камунікацыі і перакладчыцай-рэферэнткай. Да 2018 года была намесніцай генеральнага дырэктара «Кока-Кола Беўрыджыз Беларусь».

У інтэрв'ю Анжаліка казала, што і яна, і муж-айцішнік у Беларусі добра зараблялі. Пабудавалі кватэру, маглі адпачываць сям’ёй некалькі разоў на год. У 2018 годзе Мельнікава сышла ў дэкрэтны адпачынак, цяжарная другой дачкой.

Да 2020 года жанчына асабліва не цікавілася палітыкай у краіне. Але з пратэстамі Мельнікава занялася актывізмам у родным горадзе, куды пераехала падчас каранавірусу. За ўдзел у маршы і велапрабег са сцягамі яе двойчы судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Паколькі ў Анжалікі малыя дзеці, ёй давалі штрафы.

У верасні 2020 года сям'я з'ехала з Беларусі.

Эміграцыя і палітычная дзейнасць

Спачатку беларусы пераехалі ў Кіеў, а затым у Польшчу па ІТ-праграме Poland. Business Harbour. У Мельнікавай ёсць польскія карані, праз якія яна адразу атрымала пастаянны дазвол на жыхарства.

У Беластоку жанчына вучыла польскую мову, праектны менеджмент і займалася дзецьмі. Там жа пачала актыўнічаць у фондзе «Беларусь-2020». Гэты фонд сумесна з «Краінай для жыцця» ў 2020 годзе арганізоўваў у Беластоку шэлтар для палітычных уцекачоў з Беларусі.

Некалькі год Мельнікава супрацоўнічала з Паўлам Латушкам. Спачатку як перакладчыца і аўтарка тэкстаў, пасля — занялася праектным менеджментам і стала дарадцай па стратэгічных пытаннях.

Анжаліка Мельнікава, Святлана Ціханоўская і Павал Латушка на маршы 27 студзеня ў Варшаве. Фота: Аб'яднаны пераходны кабінет Беларусі

У снежні 2022 году яна заснавала ў Польшчы фонд Belarus Liberty. Пра дзейнасць гэтай арганізацыі ў інтэрнэце няшмат інфармацыі. У яе назіральную раду, апроч Мельнікавай, уваходзіць Ульяна Шаметавец, прадстаўнічка «Кіберпартызан».

З мужам Мельнікава развялася праз тое, што той «перастаў падтрымліваць актыўнасць і падзяляць погляды».

У Каардынацыйнай радзе Мельнікаву лічылі «чалавекам Латушкі».

Каментары12

  • Серьезно?!
    28.03.2025
    "Главная интрига дня — таинственное исчезновение спикера Координационного совета Анжелики Мельниковой."

    Для кого, это "главная интрига дня"?
  • Ні кроку назад!
    28.03.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Ню Йорк Таймз
    28.03.2025
    Галоўная інтрыга дня: хто такая Анжаліка Мельнікава?

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла51

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць