У сеціве з'явіліся фота і відэа, знятыя каля вёскі Задомля Смалявіцкага раёна. На іх выяўленая чарада буслоў, якія рана вярнуліся з выраю на радзіму, не ведаючы, што зіма тут яшчэ не сказала свайго апошняга слова.

Птушкі, якія зімуюць у Беларусі, прыстасаваныя да халадоў і снегу. І нават тыя птушкі, якія прылятаюць рана з зімоўкі — таксама, піша канал «Дзікая прырода побач».
Складаней за ўсё ластаўкам, якія ўжо таксама вярнуліся. Але яны могуць адляцець на поўдзень ці на захад, дзе для іх ёсць ежа.
У цяперашняй сітуацыі кіроўцам спецыялісты вельмі раяць знізіць хуткасць на дарогах — на ўзбочынах і дарогах цяпер корміцца шмат вераб’іных птушак (вераб'і, юркі, берасцянкі, стрынаткі, жаўрукі і г.д.), якія могуць быць збітыя.
Але ўвогуле цяпер можна зрабіць цікавыя назіранні, бо птушкі трымаюцца бліжэй да людзей.
Каментары
как я перестала ходить в парикмахерскую? ну я там тоже побегала немного накануне по болотам беларуским конечно...
сижу это в кресле у Мастера. она стрижет меня и рассказывает, как тоже накануне сходила по грибы... присела это я, - говорит, - на пенек... вдруг в плечо мне кто-то тук! я обомлела. оборачиваюсь. а это...
аист. грязный. вонючий. и это "символ" наш... - говорит
- так они ж сейчас на мусорках живут. - говорю
поэтому грязный и вонючий