Грамадства1515

«Бедная сава сядзела проста на бардзюры». Высяканне елак у цэнтры Пінска стала шокам і для людзей, і для птушак

Канец сакавіка і пачатак красавіка выдаліся для жыхароў Пінска бязрадаснымі. У самым цэнтры горада, на вуліцы Леніна, высеклі высокія і пухнатыя елкі, якія раслі на сваім месцы каля паўстагоддзя і, здавалася, ужо назаўжды былі ўпісаны ў гісторыю, піша «Анлайнер».

Як было некалькі гадоў таму і як стала

Рад прыгожых елак «адцяняў» веліч францішканскага касцёла і «ахоўваў» абеліск вайсковай славы.

Мясцовая жыхарка Кацярына перажывае з-за таго, што адбылося:

«Як можна было ўзяць і высечы блакітныя елкі? У якіх да таго ж жыла сям'я соваў. Жыла спакойна на працягу 17 гадоў. А цяпер што? Гэта месца было душой горада, там праходзілі творчыя вечары. Чаму так бяздумна і бяздушна зрабілі з такім значным кутком горада?»

«Дрэвы былі выдатныя, здаровыя. Да таго ж гэта былі блакітныя елкі! І ў гэтых елках жыла сапраўдная сава. Цяпер яна ў стрэсе сядзіць на бардзюры і, баюся, загіне», — падзялілася сваімі перажываннямі Людміла, іншая гараджанка.

Высветліць прычыны «валкі» «Анлайнер» паспрабаваў у мясцовым ЖРЭА. Аднак аператыўна датэлефанавацца да камунальнікаў — непасільная задача.

Пры гэтым начальнік Пінскага ЖРЭУ Генадзь Дубойскі пракаментаваў сітуацыю ТРК «Пінск». Як паведамляе тэлеканал, да 80-годдзя перамогі было вырашана капітальна адрамантаваць манумент, празваны ў народзе «штыкі». Помнік усталявалі ў 1984 годзе, і да бягучага моманту ён ужо меў патрэбу ў абнаўленні: «Тут зробяць новыя пешаходныя сувязі, паставяць лаўкі».

Так плошча выглядала яшчэ ў сярэдзіне сакавіка, калі рамонтныя работы ўжо пачаліся. Фота: «Пінскі веснік»

«З улікам таго, што трэба было замяняць дарожкі, якія на сённяшні дзень пашкоджаныя каранямі высокарослых дрэў, як ні шкада, але прыйшлося выдаліць раней пасаджаныя елкі. Елкі былі пасаджаныя дзесьці ў 1976 годзе, — такі аргумент прыводзіць начальнік ЖРЭУ. — Усе дарожкі, пад'ёмы, прыступкі — усё гэта будзе выканана ў плітцы. Плітка абраная як працяг пешаходкі, каб гэта зайграла адным ансамблем».

«Дрэвы стараліся захаваць, але з улікам камунікацый і дарожак, якія праходзяць, гэта не ўяўлялася магчымым. Моцная каранёвая сістэма разбурала пешаходныя сувязі. Але гараджанам не варта перажываць: работнікі ўчастка зялёнага будаўніцтва высадзяць новыя саджанцы, — дапаўняе карціну карэспандэнт. — Гэта не ўсе кардынальныя змены. Іншае аблічча набудзе і фантан. Плануецца, што Дзень Перамогі пінчукі змогуць сустрэць каля абноўленага абеліска».

Відавочна, частку жыхароў Пінска выбар на карысць бетону засмуціў. Ды і новым саджанцам яшчэ расці і расці: пакуль яны дацягнуцца хоць бы да паловы вышыні тых елак (і ці змогуць — саджанцы больш падобныя на ўсюдыісныя туі або каля таго).

Чаму сава на зямлі?

А што з птушкай? Ці выжыве яна? Гэтае пытанне не дае спакою мясцовым жыхарам. Больш за тое, некаторыя гараджане ўпэўненыя, што на дрэве было не проста гняздо савы, так бы мовіць, наседжанае месца, а нават паспела вылупіцца птушаня, «якое выпала з гнязда, калі елку секлі».

Ці так гэта насамрэч — невядома. Але сава, якая сядзіць на каменным бардзюры, — дакладна не норма. Па адказы на пытанні пра магчымы стан птушкі журналісты звярнуліся ў Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах. Вось што расказала загадчыца лабараторыі арніталогіі Ірына Самусенка.

У першую чаргу спецыялістка адзначыла, што па фатаграфіі незразумела, як доўга сава знаходзілася на зямлі: можа быць, праз хвіліну яна ўжо паляцела, каб знайсці сховішча. А магчыма, правяла на бардзюры працяглы час.

«Ёсць два варыянты развіцця падзей. Птушка магла выкарыстоўваць цяпер ссечаныя дрэвы ў якасці хованкі. Вушастыя совы часта трымаюцца круглы год паблізу сваіх гнездавых участкаў, яны вельмі любяць густыя елкі, у якіх можна добра схавацца.

Аднак, улічваючы даты і паведамленні ад мясцовых жыхароў, якія назіралі тут птушак неаднаразова, наяўнасць гнязда цалкам верагодная. Гэта значыць, дрэва магло быць ссечана разам з гняздом. А гэта катэгарычна забаронена.

Згодна з артыкулам 16 закона «Аб жывёльным свеце», «пры ажыццяўленні карыстання аб'ектамі жывёльнага свету забараняецца збор яек птушак, разбурэнне жылля дзікіх жывёл (гнёздаў, нор, хатак і іншых жылля)». Ёсць у законе і некалькі выключэнняў, аднак да гэтага выпадку яны не адносяцца.

Па заканадаўстве выдаляць дрэвы з гнёздамі птушак можна ў перыяд з 16 жніўня па 15 лютага. Астатняе лічыцца незаконным.

Такія дзеянні маюць наступствы: надыходзіць адказнасць па КаАП. Якая? Штраф. Ён розны для юрыдычных і фізічных асоб», — тлумачыць Ірына Самусенка.

Чаму ж сава, якая звычайна хаваецца ад людзей, раптам апынулася на зямлі? І знаходзілася там нейкі час (дастатковы, каб трапіць на камеру смартфона).

«Вядома, такія паводзіны для птушкі нетыповыя. Відавочна, яна знаходзіцца ў дрэнным стане, дэзарыентаваная. Як мінімум яна адчула моцны стрэс. Магчыма, ёсць пашкоджанні. Калі гэта стрэс, то праз нейкі час сава акрыяе і паляціць шукаць сабе сховішча: новае дрэва, нішу будынка. Калі ж будзе працягваць сядзець на месцы, то варта было б яе адлавіць і паказаць ветэрынару. Можа, яна ў паніцы стукнулася аб шкло, або саву падбіла машына. А можа, калі валілі дрэва, птушку прыціснула галінкай. Заключэнне можна зрабіць толькі пасля агляду. Магчыма, спатрэбіцца рэнтген.

Трэба разумець, што совы імкнуцца днём не паказвацца. Яны паспяхова жывуць у гарадах (у некалькіх парках у Мінску таксама), але ўбачыць іх практычна немагчыма. Яны заўсёды знаходзяцца ў хованцы. Здаровая птушка павінна адчуваць небяспеку і пазбягаць яе. Калі ж сава доўга знаходзіцца на адкрытай мясцовасці-гэта ненармальна», — падсумоўвае загадчыца лабараторыі арніталогіі.

Каментары15

  • Ёп іх маць
    08.04.2025
    [Рэд. выдалена]
  • зелень
    08.04.2025
    Пинчанам советую требовать от города место и посадить парк
  • мин природы пофигу
    08.04.2025
    проехались по трассе около Марьиной Горки и ужаснулись насколько березы поражены какой-то болезнью - кроны деревьев усыпаны круглыми шарами. их срубать надо и сажать другие виды т.к потепление климата скорее всего влияет негативно на березы. никому нет дела

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы па Украіне ў Лондане скасавалі

Трамп здае назад: ЗША знізяць шалёныя тарыфы ў дачыненні да кітайскіх тавараў15

«Дзеці схадзілі ў садок два дні. І я ўжо хачу забраць дакументы»: расіянка з Крыма ў шаленстве ад беларускага садка50

ЗША прапануюць Украіне мірны план, які дазволіць Пуціну захаваць захопленыя тэрыторыі. Сталі вядомыя амерыканскія прапановы8

Дзевяць чалавек загінулі ў Днепрапятроўскай вобласці пасля ўдару расійскага дрона

Адкуль у Беларусь едзе больш за ўсё гастарбайтараў? Топ-20 краін — і Пакістана тут пакуль няма9

Марка Рубіа не будзе на лонданскай сустрэчы па Украіне

Чаму беларусаў не прызначаюць кардыналамі?7

Навукоўцы Оксфардскага ўніверсітэта дзесяцігоддзямі пілі з чашы, зробленай з чалавечага чэрапа

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў2

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць