Кіно55

У Беларусі пакажуць «Minecraft у кіно» — фільм б'е рэкорды па сусветных зборах

12 красавіка чакаем у пракаце «Minecraft у кіно» — бадай, самы нечаканы блакбастар за першыя месяцы 2025-га. Расказваем, каго зацікавіць гэты фільм, што збірае шалёную касу ва ўсім свеце.

Фота: кадр з трэйлера

Новы фільм створаны па матывах легендарнай відэагульні Minecraft. Гэта гісторыя пра трохмерны свет, створаны з кубоў, дзе герой можа ствараць з іх розныя будынкі, як у Lego. Minecraft не мае канкрэтнага сюжэту і дае гульцу свабоду творчасці: напрыклад, можна даследаваць кубічны свет ці змагацца з ворагамі.

Калі сама гульня вам незнаёмая, фільм вы ўсё роўна зразумееце. За тое, каб раскрыць сусвет Minecraft, адказвае Стыў — харызматычны таўстун у выкананні акцёра Джэка Блэка. У дзяцінстве ён марыў працаваць шахцёрам, але вось бяда — дзяцей на шахту ў яго гарадку не пускалі. 

Таму Стыву давялося пайсці ў клеркі, пакуль да яго не вярнуліся дзіцячыя памкненні. Шчаслівы збег абставінаў дапамог Стыву адкрыць для сябе свет Minecraft, дзе магчыма ўсё. Каб зберагчы яго ад ворагаў, давялося схаваць магічны артэфакт, але выпадкова ён трапіў у рукі Гарэта «Смецяра» Гарысана (Джэйсан Мамаа) — былога чэмпіёна па відэагульнях, які апынуўся на мяжы банкруцтва.

Фота: кадр з трэйлера

У кампанію да Гарысана прыбіваецца падлетак Генры — яшчэ адзін стэрэатыпны нікчэмнік, з якога здзекуюцца і аднакласнікі, і нават настаўнікі. Разам з Наталі, то-бок сястрой Генры, і іх рыэлтаркай Дон героі выпадкова трапляюць у свет Minecraft. Іх місія — разам са Стывам выратаваць новы свет ад ворагаў-піглінаў і знайсці шлях вярнуцца дахаты. 

«Minecraft у кіно» атрымаў вельмі розную ацэнку ад крытыкаў і гледачоў.

Першыя паставіліся да стужкі халаднавата — напрыклад, на сайце-аграгатары рэцэнзій Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухвалення ўсяго 48%, а саму стужку называюць нуднай і дзіцячай.

Тым часам гледачы ў захапленні. Па даных на 8 красавіка «Minecraft у кіно» прынёс сваім стваральнікам шалёныя 336 мільёнаў даляраў у міжнародным пракаце, пры тым што бюджэт самога фільма складае 150 мільёнаў даляраў.

Параўнайце гэта з дыснэеўскай «Беласнежкай», якая выйшла на пару тыдняў раней і лічылася больш перспектыўнай: на тую стужку выдаткавалі прыкладна 250 мільёнаў даляраў, а сабраць у пракаце атрымалася толькі каля 170 мільёнаў даляраў.

Фота: кадр з трэйлера

Чым так чапляе «Minecraft у кіно»? Гэта файна зробленая для свайго жанру лёгкая і гумарная камедыя, хаця яе сюжэт і можа падацца знаёмым. Не ўпершыню нам паказваюць, як кінагероі трапляюць у камп’ютарную гульню, згадайце хаця б фільм «Джуманджы».

Але «Minecraft у кіно» зроблены так творча, што, здаецца, трохі банальнасці можна і дараваць. Шмат у чым гэта заслуга Джэка Блэка і Джэйсана Мамаа. Адданасць гэтых двух акцёраў і хімія паміж імі дапамаглі ўдыхнуць жыццё ў гэтую гісторыю.

Фота: кадр з трэйлера

У фільме багата камп’ютарнай графікі — цэлыя гарады і лясы ў стылі майнкрафта, па якіх гуляюць героі.

«Minecraft у кіно», канечне, зацікавіць фанатаў гульні, і зразумела, што збольшага на яго ў кіно ідуць дзеці. Калі вы гулялі ў Minecraft, знойдзеце для сябе ў фільме шмат пасхалак: напрыклад, ратавальнае вядро вады ці ваганеткі, што апынуліся ў цэнтры сапраўднай пагоні. Ледзь не самая знакамітая пасхалка — курыны жакей (зомбі верхам на курыцы), ад якога шалеюць дзеці ў амерыканскіх кінатэатрах.

Гэтая яркая і смешная стужка пасуе і для сямейнага прагляду, галоўнае — ставіцца да яе з той жа лёгкасцю, з якой яна зробленая.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Чем тупее, тем популярнее
    11.04.2025
    Человечество любит страдать за тупых диточек. То люди в виде животных, то люди в виде кубиков, теперь и животные виде кубиков.
  • Bhagawan
    11.04.2025
    Zboru 336mln pry biudžecie 150, pa halivudskim miętka heta značyć, što fundatary ledźvie vyjšli ŭ plus.
  • Яніна
    11.04.2025
    Там яшчэ кабета за кубічнага весняка замуж выйшла. Сын хадзіў на прэм'еру, у Польшчы, спадабалася. Такое пакаленне. Калі вы не разумееце іх, то вы ўжо старыя. Так як некалі вашы ж бацькі не разумелі вас.

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў18

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы Лукашэнкі і Пуціна працягваліся чатыры гадзіны5

Ціханоўская прызналася, што не ўмее гатаваць катлеты9

«Будуць каштаваць як крыло самалёта». Беларусы паказалі, як ратуюць ягады і гародніну ад замаразкаў

Былы афіцэр Унутраных войскаў з захапленнем вяртаецца да беларускай мовы5

«У часці было шмат «кульгавых». Як цяпер служаць у войску тыя, хто да 2023 лічыўся непрыдатным2

«Шанцы на спыненне агню роўныя нулю». ЗША паведамілі Еўропе, што перамовы з Пуціным зайшлі ў тупік15

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў18

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць