Здароўе44

Жанчына нарадзіла чужое дзіця. Якую памылку зрабілі ў клініцы падчас ЭКА

Жанчына ў Аўстраліі нарадзіла чужое дзіця пасля таго, як у клініцы па лячэнні бясплоддзя ёй выпадкова падсадзілі эмбрыёны іншай жанчыны. Інцыдэнт адбыўся ў медыцынскім цэнтры Monash IVF у Брысбене, штат Квінслэнд, піша Бі-бі-сі.

Ілюстрацыйнае фота: Thanasis Zovoilis / Getty Images

Як паведамляюць аўстралійскія СМІ, прычынай блытаніны падчас штучнага апладнення стаў чалавечы фактар.

Клініка прызнала памылку, назваўшы яе «адзіночным выпадкам», і заявіла, што ўжо прыняла дадатковыя меры, каб прадухіліць падобныя інцыдэнты ў будучыні.

«Ад імя Monash IVF хачу папрасіць прабачэння за тое, што адбылося», — сказаў генеральны дырэктар Міхаэль Кнаап, дадаўшы, што ўсе ў клініцы «спустошаныя» памылкай.

Паводле прадстаўніка Monash IVF, праблему выявілі ў лютым, калі кліенты папрасілі перавесці замарожаныя эмбрыёны, што засталіся пасля ЭКА, у іншую клініку.

«Мы выявілі няправільную колькасць эмбрыёнаў у сховішчы», — заявілі ў Monash IVF. Там таксама пацвердзілі, што эмбрыён, узяты ў іншай пацыенткі, памылкова размарозілі і перанеслі не той жанчыне, у выніку чаго яна нарадзіла чужое дзіця.

Клініка пачала ўнутранае расследаванне, інцыдэнт таксама перададзены на разгляд медыцынскіх рэгулятараў.

Генеральны дырэктар медустановы пры гэтым запэўніў, што гэта быў адзіночны выпадак.

Мінулага года гэта ж клініка выплаціла 56 млн аўстралійскіх долараў сотням пацыентаў, чые эмбрыёны памылкова знішчылі.

Падчас расследавання высветлілася, што каля 35% эмбрыёнаў, якія насамрэч былі нармальнымі і маглі прывесці да паўнавартаснай цяжарнасці, прызналі дэфектнымі ў выніку памылковага скрынінгу.

Не першы выпадак

У лютым Хрысціна Мюрэй з ЗША падала ў суд на клініку, дзе ёй рабілі працэдуру ЭКА.

У выніку памылкі яна вынасіла і нарадзіла хлопчыка, які біялагічна ёй не належаў.

Хоць Мюрэй і абраны ёй донар спермы былі белымі, дзіця аказалася афраамерыканцам.

Такім чынам, замест уласнага малога, якога яна чакала, жанчына стала міжвольнай сурагатнай маці для іншай пары.

Пасля кансультацый з юрыстамі жанчына добраахвотна адмовілася ад апекі над дзіцём, паколькі ў яе не было шанцаў аспрэчыць правы біялагічных бацькоў.

Зараз хлопчык жыве з імі ў іншым штаце пад іншым імем.

Каментары4

  • і гэтыя ж людзі асуджаюць нацыстаў
    12.04.2025
    Мярзотныя тэхналогіі. Але што заўгодна за вашыя грошы
  • Эка
    12.04.2025
    Мярзотныя тэхналогіі? То, можа варта адмовіцца і ад усіх іншых? Бо самалёты, цягнікі і аўтамабілі могуць мець аварыі (са смяротным ісходам), ад кампутараў і інтэрнэту можна ўзалежніцца, усе электрапрылады ў вашай кватэры - патэнцыйна небяспечныя, бо могуць выбухнуць ці пашкодзіць здароўе хатніх гадаванцаў.

    А ў дадзеным канкрэтным выпадку тэхналогія дазваляе нарадзіцца новаму дзіцяці. Нягледзячы на памылкі, якія часам здараюцца, нараджаецца новае жыццё. Сапраўды, "мярзотна".
  • і гэтыя ж людзі асуджаюць нацыстаў
    13.04.2025
    Эка, дэмагогія - кепскі аргумент. Нарадзіцца новаму жыццю, параллельна стварыўшы дзясятак іншых жыццяў, замарозіць іх і выкінуць у смецце - як міла.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла51

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА10

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць