Навука і тэхналогіі44

Дублёрка Васілеўскай марыць правесці першую хірургічную аперацыю ў космасе

На сённяшні дзень Анастасія Лянкова — самы перспектыўны чалавек у краіне з пункту гледжання гатоўнасці ў космас, сцвярджае СТБ, які пагаварыў з ёй. 

Анастасія Лянкова была дублёркай Марыны Васілеўскай у 2024-м і, вядома, свой касмічны палёт не здзейсніла і сказала тэлеканалу, што марыць правесці першую хірургічную аперацыю ў космасе. 

Анастасія цяпер працуе ў РНПЦ анкалогіі імя Аляксандрава, а таксама вучыцца ў аспірантуры, піша кандыдацкую дысертацыю, завяршае ардынатуру па прамянёвай дыягностыцы і марыць пра космас. 

— Многія рэчы, якія былі зроблены ў бязважкасці (не тое каб зроблены, яны хутчэй былі выпрабаваныя ў бязважкасці) цяпер, на сённяшні момант, прымяняюцца на Зямлі. Таму гэта падаецца, што мы там ужо ўсё адкрылі, усё зрабілі, там вельмі шмат яшчэ чаго ёсць. І самае галоўнае — прымяніць на Зямлі, — кажа Лянкова.

Як хірургу ёй хацелася б правесці першую хірургічную аперацыю ў космасе:

— Такое яшчэ ніхто не праводзіў. Вядома, можа быць, спачатку, натуральна, не на чалавеку, а на жывёле, але адпрацаваць саму методыку, алгарытм, як гэта мы будзем рабіць, гэта было б вельмі выдатна.

Лянкова спадзяецца на з'яўленне беларускага касмічнага атрада ці квот для беларусаў у атрадзе расійскім.

— З цягам часу разумееш, які гэта быў шчаслівы білет, які рэальна падарыў табе магчымасць, гэты шанец, падарыў гэтую мару. І так, з цягам часу я зразумела, што гэта быў выдатны вопыт, які адкрывае вялікія перспектывы, — узгадвае сваю падрыхтоўку да палёту доктарка, якая марыць таксама паляцець у космас. 

Каментары4

  • ?
    14.04.2025
    Ленкова, первой подопытной на операцию будешь ты сама
  • Абу
    14.04.2025
    На ўласным мозгу.
  • Ёсік
    14.04.2025
    Сабе ў твар ды вусны загоніць сілікон? У космасе нехта хварэе, каб там рабіць аперацыі?

Цяпер чытаюць

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін прапанаваў пабудаваць у Беларусі завод па вытворчасці беспілотнікаў3

Лукашэнка заклікаў не зважаць на псіхіку дзяцей тады, калі трэба праводзіць прапаганду22

Пад Лепелем адбылася страшная аварыя са смяротным вынікам

«Прачытайце яе гісторыю». Лукашэнку давялося апраўдвацца перад Пуціным за георгіеўскія стужкі11

Кіроўцы былі цвярозыя. Што вядома пра аварыю аўтобуса пад Варшавай, у якой пацярпеў беларус

Азаронак так стараўся хутчэй расхваліць Лукашэнку, што спехам запосціў крамолу13

Трамп дапусціў, што можа перайсці на бок Украіны10

У беларускіх гарадах выстройваюцца гіганцкія чэргі на канцэрты расійскага артыста Лазарава19

«Раcтрушчэнне галавы». Сталі вядомыя прычыны смерці беларусаў, якія ваявалі за Расію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў13

У кадр зноў трапіла, якім памерам шрыфта для Лукашэнкі друкуюць выступы, каб ён бачыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць