Грамадства88

«Пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна». Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў запатрабавалі вызваліць Алеся Бяляцкага

У дзень салідарнасці з беларускімі палітвязнямі міжнародная праваабарончая арганізацыя Pen International выпусціла адкрыты ліст з патрабаваннем вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітзняволеных. 

Алесь Бяляцкі ў судзе. Фота: БелТА

Пад лістом падпісаліся 103 нобелеўскія лаўрэаты па літаратуры, эканоміцы, фізіцы, хіміі, фізіялогіі і медыцыне, а таксама ўладальнікі Нобелеўскай прэміі міру. 

Сярод падпісантаў і Святлана Алексіевіч.

«Бяляцкі — гэта сімвал надзеі і натхнення для праваабаронцаў ва ўсім свеце, а сам свет заслугоўвае пачуць голас Бяляцкага. Ён знайшоў у сабе смеласць выступіць супраць Аляксандра Лукашэнкі, супраць яго жорсткіх, нястомных і сістэматычных рэпрэсій у дачыненні да беларускага народа», — гаворыцца ў адкрытым лісце нобелеўскіх лаўрэатаў.

У лісце таксама гучыць заклік да неадкладнага вызвалення Марфы Рабковай, Валянціна Стэфановіча, Уладзіміра Лабковіча, Леаніда Судаленкі, Андрэя Чапюка і іншых cяброў «Вясны».

«Мы падтрымліваем мноства пісьменнікаў, журналістаў, работнікаў культуры, праваабаронцаў і ўсіх тых грамадзян Беларусі, якія адбываюць турэмныя тэрміны за мірнае выказванне сваіх поглядаў і дэманстрацыю праўды. Мы падтрымліваем адважны народ Беларусі, які працягвае змагацца за свае правы», — пішуць нобелеўскія лаўрэаты.

У канцы адкрытага ліста лаўрэаты прывялі цытату самога Бяляцкага: «Пасля зімы заўсёды прыходзіць вясна».

Каментары8

  • Алек. Ру
    21.05.2023
    Бяда у́ тым, што непісьменная калгасная у́ лада Беларусі не прызнае такіх лаурэатау́. Не здзіу́люся, што яны не ведаюць, хто такі Альфрэд Нобель.
  • устараняйма прычыну, а не вынік
    21.05.2023
    Прычына наяўнасці палітвязняў у Беларусі – антыбеларуска - прарасейска - саўковы рэжым, з якім несумяшчальная ідэя Беларускай Нацыянальнай Дзяржавы.

    Пакуль на нашай зямлі будуць існаваць д'яблавы гадаванцы «вялікай» рас. культуркі, датуль не будзе жыцця беларусам.
  • Ядвига
    21.05.2023
    дэпрэсіўная, нет, депрессивная, ты не депрессивная, ты глупая, раз не можешь понять фразеологизм.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць