Грамадства11

Вядомы гісторык Цімаці Снайдэр стане голасам Бяляцкага ў арт-інсталяцыі ў Осла

Падчас найбуйнейшага форуму па правах чалавека ў свеце OSLO Freedom Forum 2023 прагучыць арт-інсталяцыя Андрэя Курэйчыка «Галасы новай Беларусі».

Тымаці Снайдэр. Фота: «Радыё Свабода»

У ёй будуць прадстаўленыя 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай (асуджаная на 11 гадоў), Алеся Бяляцкага (10 гадоў), Мікалая Статкевіча (14 гадоў), Марыны Золатавай (12 гадоў) і Ігара Лосіка (15 гадоў).

Іх маналогі агучылі амерыканскія акцёры і вядомыя выкладчыкі Ейльскага ўніверсітэта, у тым ліку вядомыя амерыканскія гісторыкі Цімаці Снайдэр і Марсі Шор, філосаф Джэйсан Стэнлі, рэжысёр Юры Кардонскі ды іншыя.

Пра гэта «Свабодзе» паведаміў драматург, грамадскі дзеяч, лектар Ейльскага ўніверсітэта Андрэй Курэйчык. Паводле яго, гісторык Тымаці Снайдэр стане голасам Бяляцкага ў арт-інсталяцыі. «Часам праўда не патрабуе нічога, акрамя таго, каб яе выказалі даслоўна», — кажа Курэйчык.

Арт-інсталяцыю прадэманструюць 15 чэрвеня на форуме ў Осла.

Выставу «Галасы новай Беларусі» ў перакладзе Джона Фрыдмана прадстаўляе Праваабарончы фонд (HRF) «Мастацтва ў пратэсце». Як гаворыцца ў апісанні, выстава звяртае ўвагу на барацьбу беларускага народу супраць «жорсткага дэспата, які, не скаваны ніякімі маральнымі абмежаваннямі, бязлітасна наступае на іншадумцаў».

Каментары1

  • Голас БЕЛАРУСКI
    06.06.2023
    Пa-беларуску так цяжка было сказаць на пачатку ?!

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць