Міністр культуры Беларусі Анатоль Маркевіч пазнаёміў калектыў Нацыянальнага мастацкага музея з новым кіраўніком, паведаміў канал «Культура».

Новым дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея стала Ганна Конанава. Раней яна займала пасаду прарэктара па вучэбнай рабоце Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.


Ганна Конанава нарадзілася ў 1986 годзе ў Магілёве ў сям’і прафесійных мастакоў, паведамляла «Звязда».
Як і яе бацькі, яна скончыла Гімназію-каледж мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. У 2011 годзе скончыла аддзяленне жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, магістратуру, аспірантуру, абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 2015 годзе стала сябрам Беларускага саюза мастакоў. Выкладала ў БДАМ і была дэканам мастацкага факультэта.
Пасля пратэстаў 2020 года выступала сведкай на судзе па так званай «справе студэнтаў». «Маладыя людзі ў масе сваёй паддаліся парывам старэйшых. Таму прашу даць ім шанец», — прасіла яна.
Як стала вядома на мінулым тыдні, Уладзіміру Пракапцову, які 25 гадоў кіраваў Нацыянальным мастацкім музеем, не працягнулі кантракт.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары
и то...