Усяго патроху1212

Бой стагоддзя: Маск і Цукерберг пагадзіліся пазмагацца ў клетцы. І гэта не жарт

Два самыя вядомыя ў свеце тэхналагічныя мільярдэры — Ілан Маск і Марк Цукерберг — дамовіліся пазмагацца адзін з адным у традыцыйнай клетцы для баёў змяшаных адзінаборстваў. Маск кінуў выклік, Марк падняў пальчатку.

Калаж на аснове фота Getty Images

Маск апублікаваў паведамленне ў твітары, што ён «гатовы да бойкі ў клетцы» з Цукербергам. На гэта Цукерберг, кіраўнік Meta, мацярынскай кампаніі фэйсбука і інстаграма, апублікаваў скрыншот твіта Маска з каментаром: «Паведаміце, дзе сустрэнемся».

Прадстаўнік кампаніі Meta сказаў Бі-бі-сі, што «гэтая гісторыя ў тлумачэннях не мае патрэбы».

На пытанне Цукерберга Маск даслаў адказ: «Актагон (васьмікутнік) у Вегасе».

Актагонам якраз і называецца спецыяльная абгароджаная арэна, на якой праходзяць баі, якія ладзяцца арганізацыяй Ultimate Fighting Championship («Абсалютны байцоўскі чэмпіянат»). Яна знаходзіцца ў Лас-Вегасе (Невада).

Ілан Маск, якому ў канцы гэтага месяца споўніцца 52 гады, таксама напісаў у твітары: «У мяне ў запасе ёсць выдатны прыём, які я называю «морж»: я проста ляжу на сваім суперніку і нічога не раблю».

Ён таксама напісаў у твітары: «Я амаль ніколі не трэніруюся, акрамя таго, што часам падхопліваю сваіх дзяцей і падкідваю іх у паветра».

39-гадовы Цукерберг ужо даўно займаецца змяшанымі адзінаборствамі і нават выйграваў турніры па джыу-джытсу.

Абмен паведамленнямі паміж Маскам і Цукербергам неадкладна стаў вірусным: шматлікія карыстальнікі сацыяльных сетак абмяркоўвалі, хто ж з іх можа перамагчы ў гэтым баі, іншыя публікавалі мемы, у тым ліку і змадэляваныя плакаты, якія рэкламуюць гэтую бітву.

Будучыя канкурэнты?

Meta заявіла ў чэрвені пра планы стварыць тэкставую сацыяльную сетку, пакліканую скласці канкурэнцыю твітару.

Ідэя ў тым, што карыстальнікі Instagram, які належыць Meta, адразу могуць стаць падпісантамі тых жа акаўнтаў і ў новай тэкставай сацыяльнай сетцы.

Патэнцыйна гэта можа дазволіць кампаніі прыцягнуць падпісчыкаў з дэцэнтралізаваных платформаў, такіх як Mastodon.

Прадстаўнік Meta пацвердзіў, што платформа знаходзіцца ў распрацоўцы. Тэарэтычна яна можа скласці Twitter больш сур'ёзную канкурэнцыю, чым BlueSky або Mastodon.

Каментары12

  • Чак
    22.06.2023
    Стаўлю скрынку гарэлкі на Маска!
  • Антось
    22.06.2023
    Як па мне, дык хай абое пазабіваюць адзін аднаго.
  • дочка Максима Дизайнера
    22.06.2023
    смею предположить что Маску прическа Цукерберга

    не дает

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка6

Мужчына вызваліўся раніцай з калоніі і пасля абеду паспеў трапіцца за краты па такой жа справе

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць