Эканоміка1313

Топ-10 найбуйнейшых сетак грамадскага харчавання ў Беларусі 

Глабальныя брэнды дамінуюць у беларускім сегменце грамадскага харчавання. Мары мясцовых рэстаратараў выйсці хоць бы на рэгіянальны ўзровень пакуль застаюцца марамі. Office Life вывучыў даныя гандлёвага рэестра і склаў топ-10 рэстаранных брэндаў, якія лідзіруюць сёння ў краіне па колькасці дзейных устаноў.

KFC

Фота: Office Life

Колькасць устаноў: 83.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2015 г.

Паходжанне брэнда: ЗША.

Уладальнік (або франчайзі): «Бел Фуд сэрвіс», «КрэатыўФудС-Усход».

Найбуйнейшую ў краіне паводле ахопу сетку развіваюць два франчайзі. У «Бел Фуд сэрвісу», які не нашмат апярэдзіў сваіх калегаў па часе выхаду на рынак, сёння 54 рэстараны. У кампаніі «КрэатыўФудС-Усход» — 29. Большая частка рэстаранаў брэнда — 44 — працуе ў сталіцы.

COFIX

Колькасць устаноў: 48.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2018 г.

Паходжанне брэнда: Ізраіль.

Уладальнік (або франчайзі): «Урбан Снэкі».

Спробы стварыць буйную сетку кавярняў у Беларусі былі і раней. Але Cofix, якая працуе па ізраільскай франшызе, адназначна абышла ўсіх. Праўда, акрамя пяці кавярняў у Гродне і адной у Мінскім раёне, усе астатнія знаходзяцца ў межах МКАД.

BURGER KING

Колькасць устаноў: 45.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2015 г.

Паходжанне брэнда: ЗША.

Уладальнік (або франчайзі): «Бургер БК».

Гэты праект у сярэдзіне 2010-х вывеў на айчынны рынак уладальнік найбуйнейшага FMCG-дыстрыб'ютара «Мостра-груп» Сяргей Ткачук. Цяпер амаль палова ўсёй сеткі Burger King у Беларусі — 21 рэстаран — працуе ў Мінску.

«ДАДО ПІЦА»

Фота: Office Life

Колькасць устаноў: 41.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2018 г.

Паходжанне брэнда: Расея.

Уладальнік (або франчайзі): «Піца Стар», «СмакСэрвіс груп».

Сеткай піцэрый, якую заснаваў расеец Фёдар Аўчыннікаў, на беларускім рынку кіруе кампанія Вадзіма Ткачука — сына рэстаратара Burger King, які згадваўся вышэй. Да таго як падпісаць франчайзінгавую дамову з расейцамі, Вадзім Ткачук некалькі гадоў «трэніраваўся» на іншым піцэрыйным брэндзе — Sbarro.

Нядаўна канкурэнцыю з «Дадо» яму паспрабавалі скласці ўладальнікі кампаніі «СмакСэрвіс груп», якія таксама набылі франшызу на брэнд. Яны паспелі адкрыць адну піцэрыю, але ўжо ў 2021-м іх кампанія і закусачная таксама сталі кантралявацца Ткачуком-малодшым.

З усёй колькасці ўстаноў «Дадо Піца» 19 размяшчаюцца ў Мінску.

DOMINO`S

Колькасць устаноў: 35.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2015 г.

Паходжанне брэнда: ЗША.

Уладальнік (або франчайзі): «Даміноспіца».

Яшчэ адну сетку піцэрыяў у краіне разам з партнёрамі развівае былы кіраўнік прадстаўніцтва Unilever, экс-уладальнік кампаніі-дыстрыб'ютара «Тыбетрэй» і таксама былы саўладальнік крамаў «Рублёўскі» Аляксей Лойка.

HOTFIX

Колькасць устаноў: 28.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2018 г.

Паходжанне брэнда: Беларусь.

Уладальнік (або франчайзі): «Хотфікс».

Гэтая кававая сетка — плён намаганняў беларускіх бізнэсменаў. Са сваім з'яўленнем яна адстала ад свайго галоўнага канкурэнта Cofix на некалькі месяцаў і працягвае дыхаць яму ў патыліцу ў гэтай нішы.

Сёлета яе ўладальнікі планавалі выхад на рынак Расеі, але праз сыход аднаго з партнёраў гэтага не здарылася.

MAK.BY

Колькасць устаноў: 27.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2023 г.

Паходжанне брэнда: Беларусь.

Уладальнік (або франчайзі): «КСБ Віктары рэстараны».

Mcdonald's прысутнічаў на беларускім рынку з 1996 года, перадаўшы ў 2014-м мясцовы бізнэс у франшызу казахстанцу Кайрату Баранбаеву. Летась ён быў затрыманы на радзіме, а ў сакавіку 2023-га асуджаны на 8 гадоў. Зрэшты, на пачатку ліпеня прысуд бізнэсоўцу скасавалі.

Пасля сыходу Mcdonald's на беларускія рэстараны спрабаваў прэтэндаваць яго правапераемнік у Расеі — створаная на базе мясцовых «Макаў» новая сетка «Вкусно — і точка». Але ў Беларусі вырашылі ісці сваім шляхам і пад кіраваннем ранейшага аператара перазапусцілі рэстараны пад брэндам Mak.by.

«ПІЦА ТЭМПА»

Колькасць устаноў: 22.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2002 г.

Паходжанне брэнда: Беларусь.

Уладальнік (або франчайзі): «Навіта».

Адзін з найстарэйшых сеткавых брэндаў на гэтым рынку з'явіўся ў рамках бізнэс-саюза, які стварыла для праектаў у аптовым («Сціма»), рознічным гандлі («Суседзі») і грамадскім харчаванні група беларускіх і літоўскіх прадпрымальнікаў. Самыя вядомыя імёны гэтага аб'яднання — Алег Дзялендзік і Алма Яўнцэмене. Апошняя доўгі час курыравала менавіта кірунак грамадскага харчавання.

«ВАСІЛЬКІ»

Колькасць устаноў: 18.

Калі з'явіўся ў Беларусі: 2010 г.

Паходжанне брэнда: Беларусь.

Уладальнік (або франчайзі): «Навіта».

У 2010 годзе пасля поспеху «Тэмпа Піца» яе ўладальнікі вырашылі інвеставаць і ў нацыянальную кухню. Гэты праект таксама атрымаўся паспяховым і цяпер генеруе большую частку даходаў «Навіты». У 2021-м яе ўладальнікі сур'ёзна вывучалі варыянт маштабавання «Васількоў» на расейскі рынак, але потым з невядомых прычын перадумалі.

DONER KING

Колькасць устаноў: 17.

Калі з'явіўся ў Беларусі: сярэдзіна 2010-х.

Паходжанне брэнда: Беларусь.

Уладальнік (або франчайзі): «Аўтсорсінг Карпарэйшн».

Замыкае топ прадстаўнік папулярнага сёння фармату шаўрмічных. У сетку інвеставалі ўладальнікі аднаго з прыватных мясаперапрацоўчых заводаў «Георгій і Сыны» і за мінулы час зрабілі яе лідарам у сваёй нішы.

Каментары13

  • Свабодны чалавек
    24.07.2023
    А дзе Хутка-(ня)смачна?
  • Бывалый
    24.07.2023
    Лучше чем на Украине , но хуже чем на Молдове.
  • На вкус и цвет
    24.07.2023
    И что пикольно, бургер от белорусского суррогата Макдональдса вкуснее...)))) ИМХО

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка6

Мужчына вызваліўся раніцай з калоніі і пасля абеду паспеў трапіцца за краты па такой жа справе

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць