Грамадства2222

«Санта-Клаўс тут больш не спыняецца». Бондарава знайшла «крамолу» на мінскім Галоўпаштамце

Вядомая даносчыца з Гродна Вольга Бондарава наведала Галоўны паштамт у Мінску і, вядома, знайшла там да чаго прычапіцца. А саюзніцу атрымала ў асобе іншай сумнавядомай Вольгі — Чамаданавай.

Абурэнне Бондаравай гэтым разам выклікала тое, што адміністрацыя Галоўпаштамта размясціла ў ім ялінку і паставіла каля яе дзве фігуры — снегавіка з таблічкай Santa stop here («Санта спыніся тут») і Шчаўкунка. Даносчыца дачапілася да выкарыстання вобразу «чужынскага» Санта-Клаўса.

«Галоўпаштамт: Санта-Клаўс тут больш не спыняецца. Бо няма чаго элгэбэтэшных старычын падсоўваць нашым дзецям», — заявіла Бондарава.

Мяркуючы па выстаўленым ёй здымку, яе прэтэнзіі адразу ж былі прынятыя да выканання. На новым здымку ялінка стаіць ужо адна, без ніякіх фігурак.

Відаць, памагла ў гэтым Бондаравай начальніца Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і ў справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, бо ёй даносчыца выказала падзяку:

«Ад усёй душы дзякую чараўніцы-Снягурцы з Мінгарвыканкама Вользе Мікалаеўне Чамаданавай за шчыры і дзейны клопат аб сталічнай моладзі. Што там кіраўніцтва Галоўпаштамта, ці прапануе наведвальнікам любавацца інсталяцыямі з нашымі, айчыннымі героямі казак, з Дзядулем Марозам і Снягуркай?.. Хутка Новы год», — напісала Бондарава.

Каментары22

  • Мікалай
    09.12.2023
    Бондарава, ваш дзед Мароз - стары развратнік, як і твой шэф. Бо калі чамаданава снягурка, то падумай, дзе яе дзед
  • Кол
    09.12.2023
    Трансгендары атакуюць Галоўпаштам
  • Алек. Ру
    09.12.2023
    Ідыятызму бондаравай няма межау.🙊🙊🙊 І зау́важыу́: у́сë, да чаго гэтая страшыдла дакранецца, тэж становіцца страшэзным. Глядзіш, І чамаданіха такой жа страшэзнай стане. Чакайма!!!

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка6

Мужчына вызваліўся раніцай з калоніі і пасля абеду паспеў трапіцца за краты па такой жа справе

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць