Грамадства44

Экс-прэс-сакратар МУС здзівіла адказам на пытанне, ці варта блакаваць сацсеткі ў Беларусі

Ці трэба ў Беларусі блакаваць працу відэахостынгу YouTube, сацсеткі Instagram або іншых пляцовак, якімі актыўна карыстаюцца жыхары краіны, распавяла ў эфіры АНТ былая прэс-сакратарка МУС, а цяпер начальніца галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы і ў справах моладзі Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, заўважыла «Люстэрка».

Вольга Чамаданава. Скрыншот відэа АНТ

— Усё, што мы сёння з вамі забаронім, абмяжуем і гэтак далей … паверце вы мне, у наступным мы будзем вырашаць больш глабальныя праблемы. Мы проста створым іх яшчэ больш, — сказала Чамаданава.

На думку экс-прэс-сакратара МУС, людзі, якія карыстаюцца гэтымі рэсурсамі, «усё роўна прыйдуць да таго, да чаго вельмі імкнуліся».

— Самае складанае заўсёды было — гэта займацца прафілактыкай. < … > Знайсці механізмы і спосабы, якія б ідэальна сёння падыходзілі для ўсіх, — так, вось гэта цяжка… — сказала Чамаданава, падкрэсліўшы, што калі не ісці па шляху блакаванняў і абмежаванняў, то беларускія ўлады, наадварот, ад гэтага выйграюць.

Міністэрства інфармацыі рэгулярна блакуе сайты беларускіх і замежных незалежных СМІ. Матэрыялы большасці незалежных айчынных медыярэсурсаў прызнаныя «экстрэмісцкімі», за іх распаўсюд у сацсетках беларусаў штрафуюць і адпраўляюць на суткі.

Акрамя таго, з 2021 года МУС папаўняе спіс «экстрэмісцкіх» фармаванняў. Першым туды трапіла аб'яднанне рабочых «Рабочы рух». Усяго ў спіс на момант публікацыі ўнесена 171 «фармаванне»: сярод іх мноства тэлеграм-каналаў і чатаў — раёнаў і гарадоў, заводаў, дыяспар, большасць незалежных СМІ і нават музычны гурт з Рагачова Tor Band.

Паводле звестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, на 1 лютага 2024 года 35 супрацоўнікаў СМІ ў Беларусі знаходзяцца ў няволі. Па выніках мінулага года наша краіна ўвайшла ў топ-3 па колькасці журналістаў у зняволенні.

Каментары4

  • Нуль
    01.02.2024
    Лесная женщина)
  • даведка
    01.02.2024
    На греческую богиню похожа... https://i.ibb.co/PgDCFrJ/Chemodanova.png 
  • Лясное вычварэнства
    02.02.2024
    Бачыце, яно спрабуе думаць.

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка6

Мужчына вызваліўся раніцай з калоніі і пасля абеду паспеў трапіцца за краты па такой жа справе

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць