Грамадства22

Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп

19 красавіка споўнілася два гады, як у Мінску па «прафсаюзнай справе» затрымалі актывістаў незалежнага прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Генадзя Фядыніча, Васіля Бераснёва і Вацлава Арэшку, а пазней асудзілі на гіганцкія тэрміны.

Вацлаў Арэшка. Фота: «Новы час»

Радыё Свабода звязалася са сваячкай 69-гадовага Вацлава Арэшкі, якая цяпер жыве за мяжой. Жанчына ўспомніла падзеі двухгадовай даўнасці і расказала пра стан здароўя Вацлава Арэшкі.

«Была на працы і там у нейкім чаце прачытала, што лідары прафсаюзнага руху перасталі выходзіць на сувязь. Адразу набрала нумар тэлефона — сапраўды нічога. І звестак ніякіх, думай што хочаш. Раптам уначы званок з турмы КДБ: Вацлаў просіць лекі. А потым, як ва ўсіх. Год на «Валадарцы» да суда, марная спроба апэляцыі і вось ужо амаль два гады ў калоніі. Апошнія чатыры месяцы ён у «Ваўчыных норах» у Івацэвіцкім раёне», — расказала яна.

Паводле яе слоў, ягоная асноўная праблема са здароўем — дрэнны зрок на абодва вокі.

«Бачыць усяго на 5% ад нармальнага, і зрок пагаршаецца. Увогуле здароўе ў параўнаньні з тым, што было ў СІЗА, усё горшае. Дадаліся новыя хваробы, але я не хацела б пра іх расказваць, бо ён ня хоча», — сказала суразмоўца.

Паводле яе, родныя штомесяц дасылаюць Арэшку каляжы з фатаздымкаў, чым падтрымліваюць яго маральна. Два разы на год Вацлаву дазволена атрымаць бандэроль, чым сваякі палітвязьня таксама карыстаюцца.

«Адзіны плюс, што там добрае лясное паветра. Так і піша, што дыхаць можа нармальна. На працу ён ня ходзіць, бо пэнсіянэр. Большасьць часу знаходзіцца ў атрадзе. На харчаваньне не наракае, на медыцынскую дапамогу таксама. Мяркую, у папярэдняй калоніі трапляў у ШІЗА, тут, здаецца, такога няма. Сувязь з ім ёсць. Ведаем, што вельмі сумуе па доме, па сваяках, просіць слаць болей здымкаў з нашага жыцця», — расказала сваячка Вацлава Арэшкі.

Вацлаву Арэшку 69 гадоў. Актывіст асуджаны на 8 гадоў зняволення, праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.

Ад розных хвароб у зняволенні пакутуюць і іншыя лідары прафсаюзу РЭП. 66-гадовы Генадзь Фядыніч хварэе на цукровы дыябет і мае праблемы з сэрцам.

Васіль Бераснёў, якому 73 гады, пакутуе ад боляў у адзінай нырцы (другую яму выдалілі яшчэ да зняволення).

Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснёў асуджаныя на 9 гадоў зняволення кожны. 

Каментары2

  • Gorliwy Litwin
    19.04.2024
    Каты. Некалі будуць апраўдвацца тым, што захавалі для Этнасу Кепскі Мір. А таксама нафтагазавыя датацыі РФ і прывілеяваны доступ да яе рынку. А самі ў душы, маўляў, абліваліся слязьмі, катуючы вязняў. Але так маўляў было трэба. І Этнас іх шчырыя апраўданні прымя. Ціпа такая прыкрая й мудрая Веліч. Так кажа Марзалюк, самы хітры з беларусоў!
  • Ноўнэйм
    19.04.2024
    Пачвары фашысцкія

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

Завербаваны ГРУ аферыст. Што за літовец рассылаў у ЕС пасылкі, якія загараліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць