Грамадства2222

Прапаганда спрабуе адмыць Наталлю Эйсмант: кажуць, што яе «Ролекс» каштуе $100

І выпадкова апублікавалі дакумент, які сведчыць, што ў сям'і Эйсмантаў ёсць трэцяя кватэра — хай і службовая.

Праўладныя памыйкавыя тэлеграм-каналы адрэагавалі на інфармацыю «Альянс расследавальнікаў Беларусі» пра гадзіннік прэс-сакратаркі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Эйсмант, а таксама на артыкул пра яе нерухомасць.

Расследавальнікі заўважылі на руцэ гадзіннік Наталлі Эйсмант Rolex Datejust 31mm, які каштуе ад 19 да 22,6 тысячы еўра ў залежнасці ад колькасці брыльянтаў у афармленні.

Аднак прапагандысцкі тэлеграм-канал запэўнівае, што Эйсмант носіць падробку пад Rolex. У якасці доказу выстаўляецца скрыншот з сайта chasy.by, на якім можна купіць копію арыгінальнага гадзінніка за 331 рубель. Гэта $102 па цяперашнім курсе. 

Апроч таго, гаворка зайшла і пра кватэры Наталлі Эйсмант і яе мужа, кіраўніка БТ Івана Эйсманта. Прапаганда паспрабавала аспрэчыць той факт, што ў сям'і ёсць дзве кватэры. Але замест гэтага прызналася, што ў Эйсмантаў ёсць яшчэ і трэцяе жыллё.

Яшчэ ў маі 2018 года Наталля Эйсмант набыла кватэру жыллёвым комплексе «Алімпік-Парк» у Мінску — у доме №32 на вуліцы Ратамскай. Гэта дакладная інфармацыя, якую ніхто не аспрэчвае.

Пытанне ўзнікла да іншай кватэры Эйсмантаў, якая знаходзіцца на вуліцы Каменнагорскай, 16. Яе плошча — 118,4 метра. «Люстэрка» з дапамогай каманды Belpol высветліла, што Наталля Эйсмант набыла гэтую кватэру ў 2019 годзе.

Аднак пралукашэнкаўскія каналы сцвярджаюць, што гэта жыллё — службовае. І ў якасці доказу апублікавалі дамову аб перадачы Івану Эйсманту службовай кватэры. Вось толькі ў акце пазначана, што плошча гэтай перададзенай нерухомасці — 40,1 метра.

Адрас кватэры невядомы, але атрымліваецца, што гаворка ідзе яшчэ пра адну кватэру Эйсмантаў — трэцюю па ліку.

@nashaniva Ответ пользователю @pan Як прапаганда абараняе сакратарку Лукашэнкі #беларусь #лукашенко #ролексы #нашаніва #беларусьновости #беларускаямова ♬ Funny Guy - Parry Music

Каментары22

  • даведка
    15.05.2024
    При этом никто не стал опровергать и выдавать за дешёвую китайскую подделку серьги пиковой дамы за 5000€.
  • Саўдзельніца
    15.05.2024
    Кватэрай больш, кватэрай менш, завушніцы, ролексы - зразумела, што прадаліся за грошы, за гэтыя сотні тысяч даляраў будзеш не толькі стужкі рэзаць…
  • Чарка і шкварка©
    15.05.2024
    Ента ішчо нічэво ні значыць, кахбэ каранавірусаў ні было, то і ЗЕ!латая клюшка Балабы тожэ з хітразачосанай калекцыі, шоблы NATA ні паважна была мільдоній у Квітнеючай забіраць

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць