Свет1010

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў, што ва Украіну вярнуліся пяцёра цывільных асоб, захопленых на тэрыторыі Беларусі і пазбаўленых волі: Мікола Швец, Наталля Захаранка, Павел Купрыенка, Людміла Ганчарэнка і Кацярына Бруханава.

Мікола Швец

Найбольш значным і вядомым з абмененых з Беларусі вязняў з'яўляецца Мікола Швец — украінец, якога сілавікі абвінавачвалі ў ажыццяўленні дыверсіі супраць расійскага самалёта ў Мачулішчах. 

З іншых вязняў з расійскага палону ўдалося вярнуць Нарымана Джэляла — намесніка старшыні Меджлісу крымскататарскага народа.

Таксама ва Украіну вярнулі цывільных асоб Алену Пех і Валерыя Мацюшэнку, якія былі ў расійскім палоне з 2017—2018 гадоў.

Вызвалілі таксама Багдана Гелету і Івана Лявіцкага — святароў Украінскай грэка-каталіцкай царквы, захопленых у Бярдзянску Запарожскай вобласці за супраціў акупантам.

Усяго, такім чынам, ва Украіну з Расіі і Беларусі вярнуліся 10 чалавек.

Умовы іх абмену пакуль не паведамляюцца. Вядома, аднак, што вызваленне адбылося пры ўдзеле Ватыкана. 

Каментары10

  • Acab
    28.06.2024
    Маю надзею, што спадар Швец раскрые Сьвету, ці не пераменшыў сціпла спадар Азараў, былы міліцыянт, ролю байполу і сваю ў падзеях ў Мачулішчах.
  • Хуч
    28.06.2024
    Што нам да Ўкраінцаў? Канечне добра, што іх выпусьцілі. Але выпусьцілі б лепей Анджэя Пачобута, Маліну Шарэнду, Паўла Севярынца, і гд. Ўсіх палітвязьняў хаця б.
  • Алесь
    28.06.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Лаўроў запатрабаваў, каб увесь свет прызнаў расійскімі акупаваныя тэрыторыі Украіны8

«Крумкачы» прадставілі сваю новую форму. Яна з выцінанкай3

Пуцін абвясціў трохдзённае перамір'е ў гонар 80-годдзя Перамогі11

У Іспаніі і Партугаліі знікла электрычнасць4

Азаронак адказаў блогерцы: Падняў ж*пу і прашвырнуўся па гандлёвых кропках17

Канклаў збярэцца 7 мая, на ім будзе старшынстваваць кардынал Паралін

«У яго што, не было чорнага касцюма?» Трампа крытыкуюць за праяўленне непавагі на пахаванні Папы Францішка6

Мужчына вызваліўся раніцай з калоніі і пасля абеду паспеў трапіцца за краты па такой жа справе

Украінскі праект «Хачу жыць» назваў імёны больш за 700 беларусаў, якія ваявалі на расійскім баку ПОЎНЫ СПІС58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі4

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць