Грамадства99

Вячорка пракаментаваў словы Яшына пра тое, што Лукашэнка мяняе палітвязняў на дэталі для самалётаў

Падчас нядаўняга выступлення ў Вільні расійскі апазіцыянер Ілля Яшын закрануў тэму беларускіх палітвязняў. «Як мне патлумачылі, ён літаральна абменьвае людзей на дэталі для самалётаў. У яго праблема з «Белавія», і яму трэба рамантаваць самалёт, яму патрэбныя нейкія дэталі, якія ён не можа атрымаць праз санкцыі», — сказаў ён. Франак Вячорка пракаментаваў «Нашай Ніве» гэту заяву.

Франак Вячорка

«Я думаю, Яшын выказаўся фігуральна. Маўляў, Лукашэнка быў бы гатовы абмяняць палітвязняў на зняцце санкцыяў. Канечне, абмен на дэталі для самалёта гучыць дзіўна і адарвана ад рэальнасці. Але гэта не значыць, што нам не трэба спрабаваць розныя спосабы для вызвалення палітвязняў», — адказаў дарадца Святланы Ціханоўскай.

Нагадаем, за некалькі хваляў памілаванняў на свабоду выйшла 115 палітвязняў.

Што стала прычынай, дакладна невядома. Прапаганда выстаўляе гэта жэстам гуманізму Лукашэнкі — але пры гэтым Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч і некаторыя іншыя палітвязні больш за год знаходзяцца ў рэжыме інкамунікада.

Ёсць версія, што на рэжым націснуў Кітай, каб той нармалізаваў адносіны з Польшчай — і каб не вызваляць толькі Анджэя Пачобута (а гэтага патрабуе Польшча), Лукашэнка вырашыў адпусціць і нейкую колькасць палітвязняў. Іншае меркаванне — што перад выбарамі рашылі крыху разрадзіць атмасферу напружання ў грамадстве. Яшчэ адно — што запусціць працэс вызвалення вязняў прымусілі санкцыі і гэтым пасылаюцца сігналы Захаду. 

Каментары9

  • інкамунікада
    23.09.2024
    Няўжо нельга напісаць - адсутнічае ці забаронена ліставанне?
  • Дарма страчаны час на чытанне
    23.09.2024
    Вячорка як заўсёды: шмат словаў, нуль карыснай інфармацыі.
  • свой
    23.09.2024
    Калі Лукашэнка і вядзе перамовы, то напрамую з Захадам без кабінета. Ну што гэты кабінет -- дзеці.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах2

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах2

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць