Грамадства44

«Чудзянцоў прагне вырашыць пытанне з Nexta»

Днямі на волю выходзіць Уладзімір Чудзянцоў, і Раман Пратасевіч ужо анансаваў магчымую гутарку з ім. «Наша Ніва» даведалася праз крыніцы сярод былых вязняў, чым думае займацца некалі ўплывовы журналіст.

Уладзімір Чудзянцоў

Як мы даведаліся, Чудзянцоў выходзіць на волю ў кастрычніку. 

Чудзянцоў расказваў тым, хто яго атачаў у калоніі №15, што да яго за апошні час некалькі разоў прыязджалі з КДБ. Мэту прыезду ён не ўдакладняў.

У той жа час Чудзянцоў шмат гаварыў пра сваю працу на праекце Nexta. І на волі, кажуць былыя вязні, Чудзянцоў плануе «вырашаць пытанне з Nexta». Што пад гэтым маецца на ўвазе, невядома.

Стваральнік Nexta Сцяпан Пуціла выказаў думку, што разабрацца з праектам улады хочуць, таму што ён вельмі ўплывовы.

Nexta — адзін з самых папулярных беларускіх медыяпраектаў. Найбольшую вядомасць ён набыў у 2020 годзе на хвалі пратэстаў. Праект і цяпер мае вялікую аўдыторыю. Тэлеграм-каналы Nexta і Nexta Live маюць 145 тысяч і 926 тысяч падпісчыкаў адпаведна (першы публікуе беларускія навіны, другі дае больш замежных). У ютубе ў каналаў Nexta і Nexta Live 639 тысяч і 1,66 млн падпісчыкаў.

Наша крыніца звяртае ўвагу, што да Чудзянцова заўважна добра ставіўся начальнік калоніі Аляксей Лазарэнка. Былы вязень калоніі кажа, што Чудзянцоў мог у любы час хадзіць да таго на прыём без чаргі, чым і карыстаўся.

Раней іншыя былыя вязні калоніі казалі, што Уладзімір Чудзянцоў супрацоўнічаў з адміністрацыяй. Палітвязні сцвярджалі, што ён займаўся стукацтвам. Як казаў нам былы палітвязень, «калі Чудзянцоў прыносіў аператыўнікам інфармацыю пра нейкага зняволенага, таго адпраўлялі ў ШІЗА мінімум на 5 сутак».

Чудзянцова затрымалі на мяжы з Польшчай у 2019 годзе. Суд прызнаў яго вінаватым у набыцці і захоўванні наркотыкаў без мэты збыту і ў спробе перавозу наркотыкаў праз мяжу, а таксама распаўсюдзе порна загадзя непаўнагадоваму. Некаторыя лічылі яго затрыманне палітычна матываваным. Чудзянцову далі 6,5 года калоніі (але год скінулі па амністыі).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Реймонд Реддингтон
    19.10.2024
    К вниманию редакции: Чуденцов-Зуев теперь "внезапно" каждый день онлайн ВКонтакте - вот его страница https://vk.com/chudentsov
    Также доступен его Фейсбук (ранее был скрыт/временно заблокирован.
    Также советую обратить внимание на российский форум "Насикомые" (там обсуждают личную жизнь всяких российских звёзд и фриков)
    Вбейте в поиск фамилию Чуденцова, и узнаете много подробностей о его нездоровом интересе к мальчикам и давней дружбе с таким же "любителем" Сергеем Кузнецовым (один из основателей "Ласкового мая".
  • нявеста азаронка
    19.10.2024
    как
    а
    я
    гаварашчая прычосачка
    поза
    і
    ружовыя палосачкі на.. гхм.. РУбашэчка
  • Морковчик
    20.10.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары2

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла51

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць