Эканоміка

У Бабруйску прадаюць кавалак крэпасці

На аўкцыённай пляцоўцы GosTorg з’явілася аб'ява аб продажы фрагмента знакамітай Бабруйскай крэпасці. Стаць яе ўладальнікам можна ўсяго за 40 рублёў, піша Blizko.by.

Лот называецца «Склад з фрагментам цаглянай сцяны вал» і знаходзіцца па адрасе: г. Бабруйск, вул. Крэпасці Вал, 27.

Двухпавярховы корпус пабудаваны ў 1820 годзе. Прызначэнне зямельнага ўчастка — для размяшчэння аб'ектаў аптовага гандлю, матэрыяльна-тэхнічнага і харчовага забеспячэння, нарыхтовак і збыту прадукцыі. Пры гэтым аб'ект нерухомасці знаходзіцца ў зоне рэгулявання забудовы гісторыка-культурнай каштоўнасці «Бабруйская крэпасць».

Тут можна размяшчаць рэстараны, кафэ, гандлёвыя аб'екты, клубы па спартыўных інтарэсах, трэнажорныя і спартыўныя залы.

Абавязковая ўмова продажу: выкананне пакупніком рамонтна-рэстаўрацыйных работ на аб'екце нерухомасці на працягу не больш за тры гады з даты заключэння дагавора куплі-продажу.

Стартавая цана лота складае ўсяго 40 рублёў. Пры гэтым абавязковая першая стаўка павінна быць з крокам 5% ад пачатковай цаны лота. Гэта значыць, пакупнік зможа выкупіць крэпасць мінімум за 42 рублі.

Акрамя таго, ён павінен будзе кампенсаваць у бюджэт г. Бабруйска выдаткі на аказанне паслуг па вызначэнні рынкавага кошту капітальнай пабудовы ў памеры 828 рублёў 32 капейкі. Нарэшце, давядзецца кампенсаваць і выдаткі на арганізацыю і правядзенне таргоў — прыблізна яшчэ 90 рублёў. Такім чынам, усяго пакупнік павінен будзе выкласці мінімум 960 рублёў, ці 289 даляраў па актуальным курсе.

Аўкцыён адбудзецца 19 лістапада ў 11:45.

Каментары

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы21

Пазняк пайменна пералічыў агентуру120

Беларускі экс-сенатар арыгінальна зняўся ў рэкламе гатэля ў Гродне1

Сотні тысяч беларусаў сачылі за хлопцам, якому дзяўчына дапамагала аднаўляцца пасля страшнай аварыі. Яны разышліся6

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж18

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць