Грамадства1919

Лаўроў у Брэсце расказаў моладзі, што «ад Украіны застанецца нейкая частка»

Міністр замежных спраў Расіі прыехаў у Брэст на сумесную калегію і вырашыў паразмаўляць са студэнтамі.

Скрыншот відэа

Лаўроў чарговы раз усклаў віну за вайну ва Украіне на NATO. Ён паўтарыў, што Крэмль неаднаразова папярэджваў Захад аб тым, што не варта падтрымліваць Украіну і запрашаць яе ў NATO, паведамляе ТАСС.

«Калі пачалася ў нас спецыяльная ваенная аперацыя пасля 10 гадоў, якія прайшлі пасля дзяржаўнага перавароту, калі і Пуцін, і мы ўсе стараліся растлумачыць Захаду, што ён ідзе не туды, падтрымліваючы гэты нелегітымны рэжым, ды яшчэ і зацягваючы яго ў NATO, — казаў Лаўроў падчас размовы з беларускай моладдзю. — Калі ўсё гэта пачалося, ужо спецыяльная ваенная аперацыя, яны сталі казаць: «Мы ж вам казалі, трэба было Украіну прыняць у NATO, тады б на яе не напала Расія». Вось такі ў іх быў пасыл».

Далей міністр замежных спраў Расіі заявіў, што пасля вайны ад Украіны застанецца толькі частка.

«А зараз гэтыя сцэнарысты развіцця сітуацыі пачынаюць разумець, што ад Украіны застанецца толькі частка, і кажуць: «Вось давайце зараз спынімся, а гэтую частку прымем у NATO». А іншыя кажуць: «Нельга спыняцца, трэба Пуціна дабіваць, бо калі яго не дабіць, ён нападзе на нас усіх», — заявіў Лаўроў.

Гэта ён назваў канфрантацыйнай логікай.

Каментары19

  • Брест
    22.11.2024
    Я спадзяюся, што мае землякі сумелі прамаўчаць так, каб гэты паскуда зразумеў, што пра яго ў нас думаюць.
  • No
    22.11.2024
    Хлуслівы паскуднік. НАТА даўно мяжуе з Мордарам. А пасля напада на Украіну ў 2022 мяжы сталі толькі больш. Гары ў пекле лаўраў
  • [выд]
    22.11.2024
    Сталае ўжываньня ячменя з какаінам вядзе да жалюгідных наступстваў.

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць