Грамадства11

Mark Formelle выпусціла калекцыю на балотную тэматыку

Кампанія Mark Formelle днямі выпусціла новую калекцыю адзення. Яна атрымала назву «Планета El'nya» і, як заявілі ў кампаніі парталу Telegraf.news, пры яе стварэнні дызайнеры натхняліся «ўнікальнымі і загадкавымі краявідамі самага знакамітага балота Беларусі» — Ельні.

У капсульнай калекцыі прадстаўленыя касцюмы, худзі, світшоты і футболкі для дзяцей, жанчын і мужчын, аздобленыя прынтамі птушак у палёце.

Дызайн адзення, як мяркуе вытворца, адлюстроўвае «касмічную магію» і «іншапланетную атмасферу» беларускага заказніка і сімвалізуе «адзінства з дзікай прыродай».

З такім жа самым пасылам была абраная колерная гама калекцыі:

  • глыбокі цёмна-зялёны колер, па задумцы стваральнікаў, сімвалізуе зямлю, пакрытую мохам,
  • высакародны шэры — містычныя туманы,
  • вытанчаны сіні — водныя прасторы,
  • цёмна-чырвоны — журавіны, якія растуць восенню на балотах.

Новая калекцыя адзення ўжо паступіла ў крамы Mark Formelle, уключаючы фірмовую анлайн-краму.

Цэны на новую калекцыю — у звычайным дыяпазоне вытворцы:

  • жаночая талстоўка аверсайз абыйдзецца ў 79,99 рубля,
  • мужчынскае худзі — у 99,99 рубля,
  • мужчынскія штаны — 84,99 рубля,
  • жаночыя штаны — 59,99 рубля,
  • дзіцячыя світшоты — 32,99-34,99 рубля,
  • футболкі — ад 17,99 рубля.

Ельня — адзін з найбуйнейшых балотных масіваў Беларусі, комплекс верхавых і пераходных балот са шматлікімі азёрамі. На яго тэрыторыі ў 1968 годзе быў створаны рэспубліканскі заказнік «Ельня», які ахоплівае Мёрскі і Шаркаўшчынскі раёны Віцебскай вобласці. На гэты момант пад заказнік аддадзена больш за 25 тыс. гектараў балот.

Каментары1

  • Мх
    29.11.2024
    А вось і антыпрыклад. "Планета Jelnia", але напісалі на трансліце.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць