Прадзюсарская ініцыятыва Inexkult, якая займаецца перадусім тэатрам, перавыдала кнігу Андруся Горвата «Радзіва Прудок». Фундацыя заяўляе, што гэтым перавыданнем запачаткоўвае серыю кніг вакол тэатра, піша Bellit.info.

Дзякуючы ініцыятыве Inexkult былі адноўленыя паказы спектакля паводле кнігі Андруся Горвата, які першапачаткова ішоў на Малой сцэне Купалаўскага тэатра.
Новае выданне аздобленае новымі ілюстрацыямі і дапоўненае архіўнымі фотаздымкамі з сямейнага архіву Горватаў.
Набыць асобнік можна анлайн па спасылцы.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары