Грамадства11

У Ніцы памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Ёй было 40 гадоў

Памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Яна займалася дэкорам вяселляў, святаў, урачыстасцяў, брала ўдзел у шматлікіх праектах, заўважных у беларускай і замежнай індустрыі моды і прыгажосці, піша Reform.news.

Фота: dragun.by

Пра смерць Яўгеніі Драгун стала вядома праз паведамленне на яе старонцы ў інстаграме. Як пацвердзілі Reform.news яе сябры, маладая жанчына памерла каля дзвюх дзён таму ў Ніцы.

Яўгенія Драгун за сваю кар’еру працавала над праектамі з вядомымі фатографамі. Яна займалася не толькі дэкорам, стылем, але і фларыстыкай.

Праекты з яе ўдзелам былі прызнаныя на міжнародным узроўні — у прыватнасці, іх фотаздымкі друкаваліся ў British Vogue, Vogue Weddings і іншых медыя. Яна часта была ў падарожжах, ладзіла майстар-класы для фатографаў, фларыстаў у Італіі і Францыі.

«Жэня была геніем нашага часу, маэстра. Яна арганізоўвала неверагоднай прыгажосці вяселлі, праекты, ад якіх захоплівала дух. Мудрая, вясёлая, жыццярадасная. Вакол сябе яна збірала такіх жа творчых людзей, яны да яе цягнуліся. Яна адчувала прыгажосць як ніхто, бачыла чароўнае. Не магу паверыць, што яе больш няма з намі. Гэта вялікая страта», — расказала пра асобу Яўгеніі яе калега і сяброўка з Мінску.

Як адзначаюць блізкія, смерць маладой жанчыны здарылася з-за спынення сэрца.

Каментары1

  • Роберт
    11.04.2025
    Роберт Кенэдзі:
    Камісія MAHA (Make America Healthy Again), створаная Дональдам Трампам, будзе расследаваць прычыны пагаршэння стану здароўя амерыканцаў. Даследаванні будуць праводзіцца па напрамках:
    - графік вакцынацыі дзяцей
    - электрамагнітнае выпраменьванне
    - пестыцыды
    - лекі ад псіхічных захворванняў
    - мікрапластык
    і іншыя, мы нічога не будзем выключаць, нішто больш не будзе табу.
    World News Polska: Прышпіліцеся рамянямі бяспекі, бліжэйшыя месяцы стануць пераломнымі.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

Папулярнага расійскага генерала пасадзілі на 5 гадоў1

Гендырэктар хакейнага «Дынама» адчуў беспрэцэдэнтны экстаз ад прыезду на трэніроўку Лукашэнкі7

Завербаваны ГРУ аферыст. Што за літовец рассылаў у ЕС пасылкі, якія загараліся4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць