Вайна11

ISW: У Пуціна засталося рэсурсаў на 12-16 месяцаў вайны

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін зможа працягваць вайну з Украінай з бягучымі маштабамі страт арміі яшчэ 12-16 месяцаў. Такую ацэнку ў інтэрв'ю The New York Post выклаў Джордж Барас, галоўны эксперт па Расіі амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW), піша The Moscow Times.

Уладзімір Пуцін. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Як лічыць Барас, прыкладна праз год могуць быць вычарпаныя як рэзервы бюджэту для фінансавання баявых дзеянняў, так і магчымасці ўладаў знаходзіць «добраахвотнікаў» для фронту.

Цяпер расійскія рэгіёны вярбуюць штодня 1-1,5 тысячы чалавек, завабліваючы на вайну шчодрымі бонусамі, сярэдні памер якіх дасягае 1,4 мільёна рублёў (каля 14 700 даляраў). Гэта дазваляе кампенсаваць франтавыя страты, якія НАТА ацэньвае ў 30-45 тысяч чалавек штомесяц і больш за 900 тысяч чалавек з пачатку вайны.

Аднак падтрымліваць гэты тэмп набору ў войска ўлады бясконца не змогуць, упэўнены Барас: ім давядзецца працягваць павышаць бонусы, каб «паляваць за дэмаграфічнай базай» яшчэ не адпраўленых на фронт мужчын, і ў канчатковым выніку гэтая палітыка ўпрэцца ў праблемы бюджэту.

Цяпер толькі выплата «бонусаў» за падпісанне кантракту абыходзіцца расійскаму бюджэту ў 2 мільярды расійскіх рублёў (каля 23,7 мільёна даляраў) у дзень, або 730 мільярдаў рублёў (каля 8,6 мільярда даляраў) у год. Гэта амаль удвая больш за гадавыя бюджэты багатых і буйных рэгіёнаў, такіх як Свярдлоўская вобласць або Краснаярскі край.

Крэмль разлічвае на тое, што адміністрацыя Дональда Трампа прыпыніць або скароціць дапамогу Украіне — гэта зменшыць страты расійскага войска і дазволіць Пуціну працягваць вайну даўжэй, мяркуе Барас.

«Канфлікт будзе вырашаны ваенным шляхам, — упэўнены ён. — Усё залежыць толькі ад таго, будзе гэта перамога Расіі ў той ці іншай форме ці перамога Украіны ў той ці іншай форме».

За 2022-2024 гады ўрад Расіі выдаткаваў на вайну 22,3 трыльёна рублёў (каля 234,7 мільярда даляраў), а каб закрыць бюджэтныя «дзіркі», выдаткаваў дзве траціны свабодных сродкаў Фонду нацыянальнага дабрабыту (ФНД): яго ліквідныя актывы за тры гады скараціліся на $106 млрд і апусціліся да мінімуму за апошнія 17 гадоў. У бюджэт-2025 Крэмль заклаў яшчэ 13,2 трыльёна рублёў (каля 139 мільярдаў даляраў) ваенных выдаткаў і вымушаны зноў выдаткоўваць ФНД, каб кампенсаваць правал нафтагазавых паступленняў праз рэзкае падзенне цэнаў нафты.

У красавіку барэль гатунку Urals упершыню амаль за два гады прадавалі танней за $50 за барэль. А пры такіх цэнах ФНД хопіць прыкладна на год, ацэньвае Вольга Беленькая, эканамістка «Фінама».

З нафтай ніжэй за $50 бюджэт недаатрымае 1,9 трыльёна рублёў (каля 20 мільярдаў даляраў) сыравіннай рэнты, а калі Urals патаннее да $45 — амаль 3 трыльёны рублёў (каля 31,6 мільярда даляраў), падлічылі аналітыкі Райфайзэнбанка.

Каментары1

  • ололо
    15.04.2025
    ахахахах ну-ну

Цяпер чытаюць

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»29

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Усе навіны →
Усе навіны

Апублікаваны праект магілы Папы Францішка

Вялікабрытанія можа адмовіцца ад адпраўкі міратворцаў ва Украіну з-за рызыкі вайны з Расіяй12

За Расію ва Украіне ваююць тысячы наймітаў з як мінімум паўсотні краін свету. Хто яны?1

«Мякка кажучы, мяне трэсла». Беларуска атрымала рахункі на 40 тысяч еўра за чатыры дні ў швейцарскай бальніцы9

«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі». Сястра Марыі Калеснікавай расказала апошнія навіны пра яе4

Вітальд Юраш: Польшча здрадзіла беларускай апазіцыі28

Індыя абвінавачвае Пакістан у гібелі турыстаў і пагражае пакінуць яго без вады. Краіны на мяжы вайны11

«Калі грамадствы рыхтуюць да вялікай вайны, то эксплуатуюць і боязь яе»5

Ватыкан запрасіў Святлану Ціханоўскую на пахаванне Папы Францішка5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»29

Лукашэнка апраўдваецца за ідэю з прыездам 150 тысяч пакістанцаў — гэта, каб «захаваць наш народ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць