Паляка, якога асудзілі ў Беларусі за абразу Лукашэнкі, дэпартавалі дадому
Дэпартавалі яго пасля вызвалення, а ўезд у Беларусь забаранілі на восем гадоў, паведамляе dissidentby.

Роберт Тампала
У 2022 годзе грамадзяніна Польшчы Роберта Тампалу асудзілі да 3 год калоніі за абразу Лукашэнкі (частка 1 арт. 368 КК) і абразу прадстаўнікоў улады (арт. 369 КК).
Па інфармацыі dissidentby, прычынай для крымінальнай справы супраць паляка сталі яго каментарыі ў сацсетках.
У 2023 годзе мужчыну дадалі да спісу людзей, якія «маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці».
Тампала жыў у Беларусі з 1990-х гадоў. У мужчыны ёсць сын. Сям'я грамадзяніна Польшчы, хутчэй за ўсё, засталася ў Беларусі, удакладняюць актывісты.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары