На польска-беларускай мяжы жанчына выбегла з машыны мужа і знікла. Яе знайшлі на чыгунцы
У Польшчы, недалёка ад мяжы з Беларуссю, жанчына збегла з машыны мужа і знікла. Той звярнуўся ў паліцыю, каб знайсці яе.

Пара — грамадзяне Беларусі. Пра незвычайны выпадак паведамілі ў службе аховы чыгунак, піша Most.
Інцыдэнт адбыўся ў панядзелак, 14 красавіка. Пакінуўшы аўтамабіль у раёне населенага пункта Малашэвічы-Мале, 34-гадовая жанчына не выходзіла на сувязь, таму муж заявіў у паліцыю пра яе знікненне.
Менш чым праз гадзіну супрацоўнікі службы аховы знайшлі яе на тэрыторыі чыгункі. Жанчыне аказалі дапамогу і перадалі паліцыі. Пра матывы ўчынку беларускі не паведамляецца.
Каментары