Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 155 «Аб мерах па развіцці міжнародных аўтамабільных перавозак грузаў». Згодна з гэтым дакументам, грузавікі не старэйшыя за 3 гады (а таксама тыя, якія адносяцца да экалагічнага класа 5 і вышэй), прычэпы і паўпрычэпы пры ўвозе ў Беларусь вызваляюцца ад выплаты ўтылізацыйнага збору.

Дакумент, як азначаецца, накіраваны на стварэнне дадатковых умоў для абнаўлення беларускімі аўтаперавозчыкамі парку транспартных сродкаў, канкурэнтаздольных на міжнародным рынку.
Ільготы ж, якія ўводзяцца, павінны дазволіць павялічыць экспарт транспартных паслуг і будуць спрыяць у цэлым развіццю экспартаарыентаванага сегмента эканомікі краіны.
Скарыстацца льготай могуць толькі тыя кампаніі, якія выкарыстоўваюць гэтыя машыны або прычэпы ў міжнародных перавозках на працягу года. Лічыцца, што гэтая мера можа дапамагчы міжнародным перавозчыкам абнаўляць свой аўтапарк.
Цяпер чытаюць
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары