Інтэрнэт і СМІ

З журналісткі «Нашай Нівы», у якую стралялі сілавікі, хочуць спагнаць грошы за бальнічны

У 2020-м годзе журналістка «Нашай Нівы» Наталля Лубнеўская месяц правяла ў бальніцы — пасля таго, як адзін з сілавікоў стрэліў ёй у нагу. Цяпер у яе хочуць патрабаваць вярнуць бальнічныя, выплачаныя за той час. 

У чым сэнс прэтэнзій? Сродкі на аплату бальнічнага работніку звычайна выдаткоўвае Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва. У выпадку, калі гэта няшчасны выпадак на вытворчасці (стрэл у журналіста падчас яго працы падпадае пад гэта сухое азначэнне), бальнічны аплочвае Белдзяржстрах. 

Каб закрыць справаздачу, ім патрэбны дакумент пра тое, што справа закрытая (з якім вынікам — не мае значэння для бюракратычных працэдур). Следчы камітэт перыядычна дасылаў адказ, што праверка працягваецца — крымінальная справа па факце ранення журналісткі так і не была заведзена. Апошнія месяцы патрэбнага ліста ад яго не было. Праверка так і не скончана. Таму Белдзяржстрах, не атрымаўшы патрэбныя ім дакументы, пагражае спагнаць грошы з журналісткі.

Фота: Радыё Свабода

Наталлю Лубнеўскую паранілі гумавай куляй 10 жніўня 2020 года: адзін з байцоў, меркавана, «Алмаза», спыніўся за 10 метраў ад групы журналістаў у сініх камізэльках «Прэса» і прыцэльна стрэліў з агнястрэльнай зброі. Рэпарцёрка правяла ў бальніцы 38 дзён. Крымінальную справу так і не завялі, вінаватага не пакаралі.

Летась рэпарцёрка атрымала міжнародную прэмію Free Media Awards.

Глядзіце, як гэта было. Спецназавец наўмысна страляе ў журналістку «Нашай Нівы» Наталлю Лубнеўскую з 10 метраў ВІДЭА

Каментары

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць