Грамадства11

Мінскія ўлады адмовілі вернікам Чырвонага касцёла на просьбу маліцца ў касцёле або каля яго

Каталікі прасілі дазволіць ім збірацца хаця б у зашклёнай галерэі ўнутры святыні або ва ўнутраным дворыку храма на вуліцы. Мінгарвыканкам адмовіў, патлумачыўшы гэта «неабходнымі мерапрыемствамі» у сувязі з пажарам у касцёле, піша «Радыё Свабода».

Чыноўнікі таксама нагадалі, што збор людзей на вуліцы будзе расцэнены як «масавае мерапрыемства», а без дазволу ў Беларусі збірацца нельга.

Нагадаем, ноччу 26 верасня ў касцёле адбыўся пажар. У той жа дзень Адміністрацыя Маскоўскага раёна прыняла рашэнне часова забараніць эксплуатацыю будынка. Касцёл адключылі ад усіх камунікацый. Мінгарвыканкам заявіў, што ўладальнік будынка, КУП «Мінская спадчына», не можа выконваць абавязацельствы па дамове, і запатрабаваў ад рэлігійнай абшчыны вызваліць будынак ад рухомай маёмасці для правядзення рамонтна-аднаўленчых работ.

Чытайце таксама:

Улады: Чырвоны касцёл застанецца касцёлам, але цяпер трэба «канструктыўна спрацавацца»

Каментары1

  • Мойша
    09.11.2022
    Чыноўнікі, ў пекле гарэць будзіце не год і не два, а вечнасць

Цяпер чытаюць

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Нафтан» працягвае працаваць з гіганцкімі стратамі

У Магілёве зносяць першую гарадскую электрастанцыю, каб уціснуць жылы дом у гістарычным цэнтры4

На Польшчу — да 15 гадзін, у Літву — без чэргаў. Чаго чакаць пасажырам аўтобусаў на мяжы?1

Кухня нядрэнная, віно на здароўе, але ў чым галоўнае пытанне будучага канклава?2

Так выглядае самая бюджэтная аднапакаёвая кватэра ў Мінску1

У пятніцу амплітуда тэмператур склала 12 градусаў

Эканоміка Каліфорніі абагнала Японію і выйшла на чацвёртае месца ў свеце

Нявеста ў Гродне трапіла ў бальніцу перад самой рэгістрацыяй. Вяселле прайшло ў стацыянары3

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах6

Сына экс-кіраўніка Брэсцкай вобласці асудзілі за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць