Грамадства

Адваката Міхаіла Макарава асудзілі да года калоніі за ўдзел у акцыі пратэсту

У судзе Ленінскага раёна Мінска 3 сакавіка паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) да аднаго года калоніі асудзілі палітзняволенага адваката Міхаіла Макарава. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску. Справу разглядала суддзя Юлія Шчоткіна, піша «Вясна».

Міхаіла Макарава затрымалі з жонкай і яшчэ адной адвакаткай — Анастасіяй Сагановіч — 13 верасня 2022 года. Тады затрыманне адваката звязвалі з абаронай палітзняволеных актывістаў анархічнага руху. Ён абараняў палітзняволенага Мікіту Дранца па справе «Рэвалюцыйнага дзеяння».

Адразу Макарава асудзілі на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна Мінска паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Пасля гэтага яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 КК і перавялі ў СІЗА, дзе яго ўтрымліваюць да гэтага часу.

3 лістапада 2022 года Міністэрства юстыцыі пазбавіла Міхаіла ліцэнзіі з прычыны «дысцыплінарных спагнанняў і за здзяйсненне правін, несумяшчальных са званнем адваката».

2 сакавіка 2023 года над адвакатам, пазбаўленым ліцэнзіі, распачаўся суд.

У выніку, Макраву прызначылі адзін год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Каментары

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Украіна гатова да перамоў з тэрарыстамі пасля поўнага спынення агню. Гэта вялікі кампраміс4

Беларусь заняла другое месца па злачыннасці сярод еўрапейскіх краін. Як жа складалі такі рэйтынг?5

Стукач з «Грамады», які летась спрабаваў пралезці ў Каардынацыйную раду, паехаў у Польшчу і прапаў5

Еўрасаюз папярэдзіў ЗША, што не прызнае Крым расійскім4

Айцішнікі больш не лідзіруюць па сярэднім заробку ў Беларусі

У Маладзечне дзяўчына прымала сонечныя ванны на самым краі даху. Пайшлі будзіць ратавальнікі5

Міліцыя прапануе, каб амністыя закранула амаль усіх асуджаных за наркотыкі7

Двое сутак на аўто, 7—12 гадзін на аўтобусе. Што адбываецца з выездам з Беларусі ў Польшчу?3

Мінчанка прадала чатырохпакаёвую кватэру і сама адвезла грошы ў Маскву махлярам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць