Усяго патроху

Беларуская мабільная праграма для экалагічных падарожжаў трапіла ў топ-3 у Google Play

Мабільная праграма BY Guide, распрацаваная стартапам Парку высокіх тэхналогій, увайшла ў топ-3 рэйтынгу Google Play у катэгорыі «Падарожжы». Пра гэта піша Office Life са спасылкай на прэс-службу ПВТ.

Мабільная праграма BY Guide прызначана для экалагічных падарожжаў па Беларусі. У ёй сабраны спіс маршрутаў з апісаннем і фатаграфіямі славутасцяў, якія можна ўбачыць па дарозе. Усталяваны і GPS-трэкер, які дапаможа падарожнікам арыентавацца на мясцовасці.

У праграмы ўжо больш за 7 тыс. карыстальнікаў. Зараз у ёй даступна 85 эколага-турыстычных маршрутаў, запланавана да размяшчэння яшчэ больш за 300 экасцежак і веламаршрутаў па ўсіх рэгіёнах краіны. Дарэчы, кожны новы маршрут у сэрвіс дадаюць толькі пасля таго, як каманда стартапа сама пратэстуе турыстычны аб'ект.

Асаблівасці сэрвісу — навігацыя без доступу ў інтэрнэт і падзел маршрутаў па відах для розных катэгорый падарожнікаў, напрыклад, людзей з парушэннем зроку ці сем'яў з дзецьмі і жывёламі.

Цяпер у планах у BY Guide — стварыць версію для iOS, а таксама запусціць аўдыягіды да розных славутасцяў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер3

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць