Грамадства77

Сёння дзень народзінаў Марыі Калеснікавай. Чацвертыя народзіны, што сустракае мужная жанчына за кратамі

Апошні ліст ад Марыі Калеснікавай родныя атрымалі 14 месяцаў таму, 15 лютага 2023 года.

Марыя Калеснікава ў ліпені 2020 года. Фота: «Наша Ніва»

Марыя Калеснікава нарадзілася 24 красавіка 1982 года ў Мінску. Скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі па спецыяльнасці флейтыст і дырыжор. З 17 гадоў выкладала флейту ў гімназіі ў Мінску. Грала на флейце ў Оперным тэатры, аркестры Фінберга, брала ўдзел у моладзевым нацыянальным руху.

У 2007 годзе Марыя Калеснікава пераехала ў Германію. Спачатку вучылася ў Вышэйшай школе музыкі ў Штутгарце, а пасля прымала ўдзел у канцэртах, займалася арганізацыяй міжнародных культурных праектаў як там, так і ў роднай краіне. 

У 2017 годзе Белгазпрамбанк, старшынёй праўлення якога быў вядомы ў краіне банкір Віктар Бабарыка, купіў тры пустыя цэхі Мінскага станкабудаўнічага завода. Былыя завадскія памяшканні пераабсталявалі ў культурны хаб — ОК16. Месца мелася зрабіцца інкубатарам культурных праектаў і эканамічных інструментаў будучыні. Арт-дырэктарам праекта стала Марыя Калеснікава.

У маі 2020 г. далучылася да штаба Бабарыкі, які заявіў, што ідзе ў прэзідэнты, пасля арышту банкіра, фактычна стала тварам яго штаба, ездзіла са Святланай Ціханоўскай і Веранікай Цапкала па рэгіёнах.

Марыя была выкрадзеная 7 верасня 2020 г. у Мінску і разам з яшчэ двума сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Раднянковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-ўкраінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак, парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава вярнулася ў Беларусь.

21 снежня стала вядома, што згодна з даручэннем Генпракуратуры Следчы камітэт распачаў крымінальную справу аб змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357 КК) супраць сябраў Каардынацыйнай рады. Таксама Марыя Калеснікава стала фігуранткай крымінальнай справы аб стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (арт. 361-1 КК), таксама распачатай супраць Каардынацыйнай рады.

6 верасня 2021 года — яе судзілі разам з юрыстам Максімам Знакам — асуджаная на 11 гадоў калоніі. Пакаранне адбывае ў Гомельскай калоніі.

У канцы лістапада 2023 года Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю Гомельскай бальніцы хуткай дапамогі. Ёй правялі экстраную аперацыю, выявілі прабадную язву, якая ўскладнілася перытанітам. Пасля бальніцы ў хуткім часе Марыю перавялі назад у калонію, у медыка-санітарную частку. Там ёй дазволілі сустрэцца з бацькам. З таго часу родныя не бачылі Марыю, не атрымлівалі лістоў і тэлефанаванняў.

Апошні ліст ад Марыі Калеснікавай родныя атрымалі 15 лютага 2023 года. З таго часу блізкія не маюць пра яе аніякай інфармацыі. Мяркуецца, што Марыя знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу.

Яе не водзяць на працу, яна год ізаляваная ў адзіночнай камеры. Іншыя зняволеныя жанчыны, трапляючы ў ШІЗА, чулі яе голас, калі яна была там і казала ахоўнікам пра тое, што адчувае сябе блага.

Каментары7

  • Спадар
    24.04.2024
    Виншую з Днем нараджэння гэту прыгожую (ва усих адносинах) жанчыну!!! Здароуя,вытрымки и николи не здавацца! Жыве Беларусь!!!
  • Беларус
    24.04.2024
    ПочтениеИУважение, для расіянаў так, для беларусаў не
  • Plane stage
    24.04.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый5

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу пахаладае і будзе нават мокры снег і замаразкі

Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк8

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі3

«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка3

Шайгу абвінаваціў Еўропу ў падрыхтоўцы да вайны з Расіяй да 2030 года8

Праваабаронцы: Чарговыя ператрусы ў Дзяржынску

Міністр абароны ЗША загадаў абсталяваць у Пентагоне пакой для макіяжу падчас абвешчанага скарачэння выдаткаў2

Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы21

Пазняк пайменна пералічыў агентуру125

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый5

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць