Грамадства8080

«Глядзелі з дакорам, тыпу «чаго прыпёрліся», а ў краме сувеніраў спыталі, навошта мы развязалі вайну». Расійскі турыст пра Беларусь

Расіянін падзяліўся ўражаннямі ад паездкі ў Беларусь і паабяцаў, што больш да нас не паедзе.

Гэты здымак аўтар падпісаў так «Тэрыторыя вакол музея ВАВ. Людзі, хопіць хавацца…». Фота: www.drive2.ru

Пра сваю паездку ў Беларусь расказаў адзін з расійскіх аўтааматараў на спецыялізаваным сайце. Мужчына з сям'ёй планаваў праехаць па маршруце Віцебск — Мінск — Брэст — Белавежская пушча — Гродна — Мінск. Але з-за негатыўнага ўражання пасля наведвання першых двух гарадоў кампанія вярнулася дадому. Што іх так не задаволіла?

Першае, на што расійскі падарожнік звяртае ўвагу, гэта стан дарог: «Усе пішуць, што дарогі ў Беларусі проста ідэальныя. Гэта няпраўда. У РФ дарога да Масквы значна лепшая».

Другі момант, які выклікаў незадаволенасць у аўтааматара, — хуткасны рэжым. Ён скардзіцца на тое, што абмежаванне хуткасці можна перавысіць толькі на 10 кіламетраў на гадзіну. Пры гэтым на дарогах шмат камер відэафіксацыі.

Не спадабаўся расіяніну і стыль язды на вуліцах сталіцы: «На машыне нерваў не хопіць ездзіць, бо ўсе плятуцца, а адзінкі ганяюць па выдзеленай паласе. А вось маршруткі і тралейбусы носяцца, быццам спяшаюцца на пажар, і людзі ў салоне лётаюць з боку ў бок».

У Віцебску і Мінску расіяніна здзівілі амаль пустыя вуліцы і адсутнасць наведвальнікаў у турыстычных месцах.

«Віцебск нагадвае правінцыйны горад РФ з падразбітымі дарогамі. Дастаткова адысці з цэнтральнай вуліцы ў двор, як там адразу — смецце, пахі, бруд і бур'ян».

У Мінску расіянін звярнуў увагу на вялікую колькасць закрытых сеткавых магазінаў. «Спыталі, чаму закрытыя, сказалі — не акупаюцца. Акрамя турыстаў з РФ і трохі з Кітая больш ніхто да іх не едзе. Лагічна. Сэрвіс на нулі, і вакол маркотная карціна».

Аўтар таксама крытыкуе дарогі і вуліцы сталіцы Беларусі, якія «далёкія ад дасканаласці і патрабуюць рамонту, як і тратуары, шмат чаго разбурана».

Незадаволенасць рускага турыста выклікала і тое, што ў метро аб'явы прыпынкаў робяцца на беларускай і англійскай мовах. «Браты называецца! Даводзіцца пастаянна круціць галавой, каб не праехаць міма».

Пазней, адказваючы на каментары да свайго допісу, мужчына расказаў пра адносіны беларусаў да расіян:

«Калі даведваліся, што мы з Расіі, то пры аплаце чэка ў пункце харчавання прасілі пакінуць на чай. (…) Іншыя проста глядзелі з дакорам тыпу «чаго прыпёрліся». Адна жанчына, прадавачка ў краме сувеніраў, пачала выказвацца, навошта вы развязалі вайну, сядзіце ў сваёй Расіі і няма чаго вам ваяваць з іншымі. (…) Нас ветлівей да СВА сустракалі на Украіне, чым сустрэлі ў РБ».

Як адзначае аўтар, «уражанне ад двух гарадоў развеяла міф пра тое, што ў РБ ваў!».

«Мы вырашылі не ехаць далей, а навастрылі лыжы назад у РФ. (…) Другі раз туды не паедзем, за гэтыя грошы з лепшымі відамі і ўзроўнем сэрвісу можна правесці час у Маскве».

Каментары80

  • Нефіг шастаць
    08.10.2024
    вельмі правільнае рашэнне, малойцы, вастрыце лыжы падалей.
  • Быўшая бабарыканка
    08.10.2024
    Усе так і ёсць, акрамя смецця за вугламі. Хаця ў Віцебску яшчэ паверу - блізкасць расеі, расейскія турысты і засралі ж. Наогул, з рашкай ў плане бруда канкурыраваць можа толькі Індыя.
  • Instruktar
    08.10.2024
    Chamadan, Vakzal, raseja!

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць