Грамадства

Тадэвуш Кандрусевіч і Уладзіслаў Завальнюк наведалі парафію зняволенага ксяндза Юхневіча

У санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шуміліне 13 кастрычніка фэст узначаліў віцебскі біскуп Алег Буткевіч. Сярод гасцей былі таксама арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч і былы пробашч Чырвонага касцёла ў Мінску ксёндз Уладзіслаў Завальнюк, піша Katolik.life.

Парафію зняволенага пробашча наведалі арцыбіскуп Кандрусевіч і ксёндз Завальнюк

Свята з удзелам высокіх гасцей стала падтрымкай для парафіі, якая перажывае зняволенне свайго пробашча. Айцец Анджэй Юхневіч знаходзіцца за кратамі ўжо амаль паўгода па невядомым абвінавачванні. Адміністратарам парафіі часова прызначаны ксёндз Яўгеній Шымановіч.

На свяце не было вікарыя айца Паўла Лемеха, які быў затрыманы адначасова з пробашчам, але пазней вызвалены. Ён вымушана выехаў з Беларусі.

У сваім слове Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў пра здзяйсненне абяцання Найсвяцейшай Панны Марыі, дадзеных падчас Фацімскіх аб'яўленняў, і прывёў прыклад распаду атэістычнага рэжыму:

«Яно споўнілася. Добра памятаем канец 80-х — пачатак 90-х гадоў. Без крыві, без вялікіх закалотаў Савецкі Саюз распаўся на 15 незалежных краін. Мы атрымалі свабоду веравызнання».

Падчас фэсту адбылося ўнясенне копій цудадзейных абразоў Маці Божай.

Каментары

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый5

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У суботу пахаладае і будзе нават мокры снег і замаразкі

Крама «Суседзі» ў Слуцку сёння своечасова не адкрылася: работнікі зладзілі страйк8

Будзе амністыя да 80-годдзя Перамогі3

«Турэцкі акцёр» моцна закахаўся ў беларуску і паслаў ёй падарунак. Заведзена крыміналка3

Шайгу абвінаваціў Еўропу ў падрыхтоўцы да вайны з Расіяй да 2030 года8

Праваабаронцы: Чарговыя ператрусы ў Дзяржынску

Міністр абароны ЗША загадаў абсталяваць у Пентагоне пакой для макіяжу падчас абвешчанага скарачэння выдаткаў2

Ці расце злачыннасць пасля прыезду імігрантаў? Праверылі на прыкладзе Польшчы21

Пазняк пайменна пералічыў агентуру125

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый5

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць