Грамадства44

Пратасевіч кажа, што ездзіў у Дубай не толькі на адпачынак

У адным з папулярных тэлеграм-чатаў («Толькі рэфарматары і рэфарматаркі») Раман Пратасевіч прапанаваў абмеркаваць, што рабіць, каб наладзіць эфектыўны дыялог паміж прыхільнікамі рэжыму і апазіцыяй.

Зваршчык Раман Пратасевіч у Дубаі. Фота з яго тэлеграм-канала

На заўвагу аднаго з удзельнікаў чата, што спачатку трэба спыніць рэпрэсіі, а пасля весці перамовы, ён напісаў, што кантакты і так не спыняюцца.

«Ну, і вы ж не думаеце, што ў той жа Дубай я ездзіў выключна на адпачынак?»

— дадаў Пратасевіч. Але больш дэталяў не прыводзіў.

Нагадаем, Раман Пратасевіч пасля памілавання працуе зваршчыкам на заводзе. Але апошнім часам яго сталі часта запрашаць на інтэрв'ю ў дзяржаўныя медыя. Гутаркі з ім запісала таксама расійская блогерка Ксенія Сабчак. А міністр інфармацыі прапанаваў яго кандыдатуру ў якасці медыятара паміж дзяржавай і апазіцыянерамі.

Цяпер Пратасевіч спрабуе перазапусціць свой медыяпраект і звязвацца са сваякамі зняволеных.

Каментары4

  • feafania
    20.10.2024
    дочка Максима Дизайнера і галімы фоташоп, езьдзіў пад надзорам таварышаў з кдб, езьдзіў менавіта на сустрэчу, не зразумела толькі якую.
  • дочка Максима Дизайнера
    20.10.2024
    feafania, можа з прынцам якім ?
  • Free
    21.10.2024
    А сапраўды ці ездзіў ён навогул ў той Дубай? Выбачайце, але не заўважыў ніякіх навін і доказаў акрамя заяў што збіраўся паехаць і вярнуўся. А што быў, чым займайся, дзе соўгаўся, колькі дзён і гд.? Нічога няма. Няма нічога з таго што можна незалежна праверыць, падзьцьвердзіць ці аправергнуць. Ягоная так званая паездка ў Дубай (калі яна была) нагадвае паездку ў нейкую краіну дзе далей самалёта не адыйшоў і адразу абратным рэйсам ў канцоагер. Так званая паездка як пры дэпартацыі ці экстрадыцыі.

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так8

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый9

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць