Усяго патроху

«Сабаку не гладзіць!» Рэзідэнцыю Трампа пачалі ахоўваць сабакі-робаты

Падчас перадвыбарчай кампаніі ў ЗША на жыццё Трампа замахваліся двойчы, і менавіта пасля гэтых замахаў Сакрэтная служба ў тэрміновым парадку пачала абнаўляць тэхналогіі аховы.

Сабака-робат Сакрэтнай службы ЗША патрулюе тэрыторыю рэзідэнцыі Дональда Трампа, Палм-Біч, штат Фларыда, 15 лістапада 2024 года. Фота: Joe Raedle / Getty Images

На ўзбраенні Сакрэтнай службы ЗША з'явіліся першыя патрульныя сабакі-робаты ад кампаніі Boston Dynamics. Адна з іх была заўважана на тэрыторыі рэзідэнцыі абранага прэзідэнта Дональда Трампа Мар-а-Лага ў мястэчку Палм-біч у Фларыдзе, піша ВВС.

Мянушка чатырохногага патрульнага — Спот — заснавана на гульні слоў: у англійскай мове слова «spot» можа быць як назоўнікам («кропка», «пляма»), так і дзеясловам («знаходзіць», «высочваць»).

Электрычны сабака можа быць цалкам аўтаматызаваны, калі пракласці яму маршрут загадзя, ці кіравацца дыстанцыйна, у ручным рэжыме.

Надпісы на кожнай з металічных ног папярэджваюць: «Не гладзіць».

«Не ведаю, у каго можа ўзнікнуць жаданне такога сабаку пагладзіць, — адзначае палітолаг з прыватнага Каледжа Менла ў Каліфорніі Меліса Мічэлсан. — Ён зусім не выглядае мілым».

Відэа, на якім Спот патрулюе тэрыторыю, стала хітом тыктока, выклікаўшы там неадназначную рэакцыю — каментары карыстальнікаў вар'іруюцца ў дыяпазоне ад «мілага» да «жудаснага».

@reuters

A robotic dog patrols Donald Trump’s Mar-a-Lago residence amid a heightened security presence at his home following his election victory. #News #DonaldTrump #2024election #Reuters #maralago #Florida

♬ original sound - Reuters

«Наш асноўны прыярытэт — бяспека абранага прэзідэнта», — гаворыцца ў заяве, атрыманай Бі-бі-сі ад кіраўніка Сакрэтнай службы ЗША па сувязях з грамадскасцю Энтані Гульельмі.

За апошнія некалькі месяцаў, падчас перадвыбарнай кампаніі ў ЗША, на жыццё Трампа публічна рабілі замах двойчы.

Першы раз — у ліпені, на сустрэчы з выбаршчыкамі ў Пенсільваніі; другі — у верасні, на поле для гольфа ў Мар-а-Лага.

На канкрэтныя пытанні Бі-бі-сі аб выкарыстанні механічных сабак для аховы Трамп — у тым ліку аб тым, з якога моманту сабака з'явіўся на тэрыторыі прыватнай рэзідэнцыі — у Сакрэтнай службе адказваць адмовіліся, спаслаўшыся на «клопат аб аператыўнай бяспецы».

У кампаніі Boston Dynamics таксама толькі пацвердзілі выкарыстанне Спота Сакрэтнай службай, аднак на канкрэтныя пытанні адказваць адмовіліся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Усе навіны →
Усе навіны

Марына Ментусава расказала, чаму разышлася з мужам13

Мінабароны Беларусі закупіць беспілотнікаў на 3,3 мільёна даляраў5

Адну з найвялікшых сінагог Беларусі прадаюць у Кобрыне

Той рэдкі выпадак, калі Лукашэнка сказаў праўду23

Былы беларускі футбаліст прыняў сан ксяндза1

«Адпусціце, калі ласка, сына!» Амерыканца з амнезіяй, які нелегальна прыехаў у Беларусь, не аддаюць маці5

У Вільні прайшоў «Чарнобыльскі шлях» з удзелам украінцаў і літоўцаў 6

«Каб Перамога засталася неабгаджанай тым, што кажуць на Захадзе». Што пакажуць у тэатрах да 9 Мая18

Неверагодная гісторыя кахання, пра якую некалі зніме стужку «Беларусьфільм»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Загінуў 20-гадовы кобрынскі блогер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць