Грамадства

Памёр Пётр Фідэрмак — славацкі святар, які прычыніўся да будаўніцтва нунцыятуры ў Мінску

8 снежня ў Калінінградзе (Расія) на 78-м годзе жыцця памёр Пётр Фідэрмак, святар Спішскай дыяцэзіі (Славакія), які належаў да руху факаляраў і пэўны час нёс служэнне ў Беларусі, піша catholic.by.

Пётр Фідэрмак нарадзіўся 27 лютага 1947 года ў вёсцы Мнішак над Попрадам у Славакіі ў сям’і цесляра, дзе было 13 дзяцей. Пасля службы ў войску паступіў у духоўную семінарыю ў Браціславе.

Пасвячаны ў святары для Спішскай дыяцэзіі 10 чэрвеня 1973. Вывучаў філасофію ў Папскай тэалагічнай акадэміі ў Кракаве (Польшча). Служыў пробашчам некалькіх парафій у Славакіі, потым сакратаром Канферэнцыі біскупаў, выкладчыкам сацыялогіі ў семінарыі.

У чэрвені 1994 года Папа Ян Павел II надаў яму ганаровы тытул капелана яго святасці, або папскага прэлата.

З 1996 года служыў у Расіі. Паўсюль, дзе яму даводзілася несці служэнне, ксёндз Пётр быў вядомы як «святар-будаўнік»: апроч пастырскіх абавязкаў кіраваў будаўніцтвам катэдральных касцёлаў у Новасібірску і Іркуцку, будаўніцтвам і рамонтам шматлікіх парафіяльных касцёлаў і капліц (у прыватнасці ў Туле, Курску, Красназнаменску, Слаўску і Несцераве), а таксама іншых касцёльных будынкаў, у тым ліку Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.

З 2007 года служыў у архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве ў парафіях Тулы, Курска і ў розных парафіях Калінінградскай вобласці Расіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Усе навіны →
Усе навіны

Кітаянка зрабіла больш за 100 пластычных аперацый і цяпер выглядае так8

Беларуская кампанія, супрацоўнічаючы з заходнімі брэндамі, адначасова працуе і на расійскі ВПК1

Гродзенскага студэнта будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый9

Расійская разведка абвінаваціла апазіцыянераў у падрыве міратворчых намаганняў Трампа2

Беларусы сабралі амаль 2 мільёны долараў на лекі для баранавіцкага хлопчыка з СМА

Вынеслі буйныя завочныя прысуды групе байцоў-каліноўцаў — аж да 20 гадоў7

Трамп заклікаў Пуціна спыніцца13

Ад Беларусі на пахаванне Папы Рымскага паедзе Ігар Сергеенка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка11

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі генерала Маскаліка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць