Як будуць выглядаць новыя станцыі метро на ўчастку ад «Пярэспы» да станцыі «Парк Дружбы народаў» ФОТА
Зараз ідзе будаўніцтва другога ўчастка трэцяй лініі метро. «Мінскметрабуд» ужо распачаў вынас інжынерных сетак і будаўніцтва аб'ездаў, а таксама паказаў рэндары, піша sb.by.
Будучыя станцыі «Прафсаюзная», «Пярэспа» і «Камароўская» выкананы па адной канструктыўнай схеме. На ўсіх трох станцыях адмовіліся ад размяшчэння ліфтавай шахты ў сярэдзіне касавай залы, як на ранейшых станцыях трэцяй лініі метро. Замест гэтага ўпершыню эскалатары размесцяцца па баках ад лесвіцы. З аднаго боку платформы будзе два эскалатары і лесвіца паміж імі, а з другога — два эскалатары і ліфт.
Індывідуальнае аблічча кожнай станцыі будзе за кошт каляровай гамы і падсвятлення, а таксама дэкаратыўных пано на кантавых сценах. У дызайне прасочваецца матыў стыхій: зямлі — на «Прафсаюзнай», вады — на «Пярэспе», агню — на «Камароўскай».
«Пярэспа» па задумцы архітэктараў павінна выклікаць у пасажыраў асацыяцыі з вадой, бо калісьці тут працякала аднайменная рака. Станцыю выканаюць у сіне-бірузовай гаме. Цэнтральную частку столі афарбуюць у кобальтавы колер. На станцыі размесціцца светлая дэкаратыўная канструкцыя — стылістычна і кампазіцыйна яна стане працягам графічнага пано на сцяне.


На «Камароўскай» асноўным каляровым акцэнтам абраны аранжавы. У дызайне праглядаюцца касмічныя ноткі — напрыклад, свяцільня на столі чымсьці нагадвае зорнае неба.



Станцыя «Парк Дружбы народаў» будзе перасадачнай. На этапе яе будаўніцтва закладуць перасадачны вузел — яго закансервуюць да пачатку будаўніцтва чацвёртай лініі метро. На гэтай станцыі архітэктары вырашылі не афарбоўваць бетон, а пакінуць яго натуральны колер.


Каментары
(приняться за что-либо) узяцца (за што) , распачаць (што)