Мінгандлю запатрабавала ад Wildberries зняць з продажу тавары з «недружалюбных краін»
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю запатрабавала ў маркетплэйса Wildberries зняць з продажу тавары, вырабленыя ў «недружалюбных» Беларусі краінах. Гэта вынікае з паведамлення, апублікаванага на сайце ведамства.

Фота ілюстрацыйнае
«МАРГ 18 лютага 2025 года прадпісала Вайлдберыз ліквідаваць парушэнні заканадаўства аб абароне правоў спажыўцоў і 19 лютага 2025 года выдала патрабаванне аб спыненні рэалізацыі забароненых тавараў», — паведамляе ведамства.
МАРГ звяртае ўвагу, што ў прыватнасці гаворка ідзе пра парфумерыю і касметыку, аднак не прыводзіць канкрэтныя прыклады забароненых тавараў.
«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі

Каментары