Навука і тэхналогіі22

Польшча запусціла свой «аналаг ChatGPT» — што ён можа?

Польская мадэль штучнага інтэлекту распрацавана для падтрымкі бізнэсу, дзяржаўных паслуг і адукацыйных платформ.

PLLuM
Агульнадаступная версія PLLuM

На гэтым тыдні прэзентавалі «польскую альтэрнатыву ChatGPT» — польскую вялікую моўную мадэль PLLuM (Polish Large Language Model). Яна створана ў камерцыйным і некамерцыйным варыянтах.

«PLLuM — гэта доказ таго, што мы можам распрацоўваць сучасныя тэхналогіі на нашых уласных умовах, на нашай роднай мове, на карысць грамадзян. Мы ствараем аснову для інтэлектуальных дзяржаўных паслуг і інавацый, якія акажуць рэальную падтрымку як адміністрацыі, так і бізнэсу», — адзначыў віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі на прэзентацыі.

Стваральнікі мадэлі адзначаюць, што PLLuM заснавана на арыгінальных польскіх даных і пабудавана на адным з найбуйнейшых тэкставых карпусоў у краіне. Пры гэтым яны прызнаюць, што польская вялікая моўная мадэль горшая за ChatGPT.

Віцэ-прэм'ер і міністр лічбавых тэхналогій Кшыштаф Гаўкоўскі (злева) на прэзентацыі польскай вялікай моўнай мадэлі. Скрын відэа: videoparlamentpl / YouTube

Распрацоўшчыкі заўважаюць, што тэкстаў на польскай мове, на якой навучалі PLLuM, менш, чым на англійскай, і гэта ўплывае на якасць. Так у ChatGPT ад 200 мільярдаў да трыльёна параметраў. Дакладны лік невядомы, бо OpenAI яго не раскрывае. У PLLuM у самай вялікай версіі 70 мільярдаў параметраў.

«PLLuM — гэта надзейная мадэль, якая накіравана на ўмацаванне лічбавага суверэнітэту Польшчы. Калі мы арыентуемся толькі на замежныя кампаніі і амерыканскія кансорцыўмы, мы ўсе памыляемся. Амерыканскія кампаніі і іх параметры — не запаветная зямля», — цытуе польская прэса словы віцэ-прэм'ера і міністра лічбавых тэхналогій.

Словы аб неабходнасці павелічэння незалежнасці Польшчы ад ЗША ў пытаннях тэхналогій сказаныя не проста так. У студзені польскі сектар штучнага інтэлекту быў агаломшаны рашэннем амерыканскага ўрада абмежаваць колькасць высокатэхналагічных чыпаў, якія Польшча можа імпартаваць з ЗША.

Як паведамляецца, асноўнай мэтай PLLuM было стварэнне польскамоўнага інтэлектуальнага памочніка ў аказанні дзяржаўных паслуг.

Сярод запланаваных функцый — віртуальны памочнік у сістэме e-Obywatel, якая дае грамадзянам публічную інфармацыю і паслугі, а таксама іншы памочнік, прызначаны для дапамогі дзяржслужачым шляхам аўтаматызацыі апрацоўкі дакументаў, аналізу кантэнту, пошуку інфармацыі і адказу на пытанні грамадзян.

PLLuM не адзіная польская распрацоўка вялікай моўнай мадэлі. Існуюць і іншыя, напрыклад Bielik ад фонду SpeakLeash, а таксама мадэлі Qra, створаныя ў супрацоўніцтве Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта і Нацыянальнага інстытута апрацоўкі інфармацыі (OPI).

Польская дзяржава ўжо інвеставала 3,5 мільёна еўра ў PLLuM і збіраецца патраціць яшчэ 4,6 мільёна еўра на ўкараненне мадэлі ў дзяржаўнае кіраванне і пашырэнне супрацоўніцтва з новымі партнёрамі. Улады спадзяюцца, што інвестыцыі ў ШІ дапамогуць стварыць новыя кампаніі, стымулюючы эканамічны рост.

Для прыкладу, у канцы студзеня Францыя запусціла мадэль ШІ пад назвай Lucie, адзін з праектаў, якія фінансуюцца ў рамках праграмы France 2030, агульны бюджэт якой складае 54 мільярды еўра. Аднак бот быў хутка адключаны пасля таго, як паспрабаваў пераканаць карыстальнікаў, што каровы адкладаюць яйкі.

Польскі аналаг ChatGPT таксама ўжо паказаў сваю недасканаласць. Праўда, не так яскрава. Карыстальнікі абмяркоўваюць той факт, што мадэль не ведае імя генеральнага пракурора краіны і мае цяжкасці з асвятленнем працы следчай камісіі па справе выкарыстання шпіёнскага праграмнага забеспячэння Pegasus супраць польскіх апазіцыянераў, журналістаў і актывістаў.

Каментары2

  • Bobr
    26.02.2025
    O kurwa!
  • Навошта той "штучны інтэлект"?
    26.02.2025
    Польскі ведае, што каровы не адкладаюць яйкі, а размнажаюцца праз ікрамятанне.

Цяпер чытаюць

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве з-пад руінаў дома ўсё яшчэ чутныя званкі тэлефонаў3

Святар Сяргей Трысцень знаходзіцца дома

Актрыса з Мінска пырнула ў Пецярбургу п'янага каханка. Ён просіць яе не караць, а з Беларусі на дапамогу едзе муж18

Трамп: Мы маем дамову з Расіяй, зараз патрэбная згода Зяленскага9

«Мінімальны заробак доктара ў Польшчы большы, чым я мела ў беларускім прыватным цэнтры». Доктарка Маркелава — пра працу ў польскай бальніцы і выраб натуральнай касметыкі13

Памёр ваенны карэспандэнт расійскага тэлеканала «Звезда»1

Расія нанесла масіраваны ўдар па гарадах Украіны, у Кіеве — дзевяць загінулых, 63 параненыя2

Белы дом пра апошнюю заяву Трампа: у прэзідэнта «заканчваецца цярпенне»13

Шпакоўскі пра саўладальніка «Варгеймінга» Кацалапава: Прафінансаваў пратэсты на 296 тысяч даляраў13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый4

33-гадовы Даніла Гаркавы, які нечакана пакінуў Офіс Ціханоўскай, расказаў пра сваю анкалогію і сем аперацый

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць